Перайсьці да зьместу

Пакроўскі (Чачэрскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пакроўскі
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 51 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′11.3″ пн. ш. 30°51′3.4″ у. д. / 52.936472° пн. ш. 30.850944° у. д. / 52.936472; 30.850944Каардынаты: 52°56′11.3″ пн. ш. 30°51′3.4″ у. д. / 52.936472° пн. ш. 30.850944° у. д. / 52.936472; 30.850944
Пакроўскі на мапе Беларусі
Пакроўскі
Пакроўскі
Пакроўскі

Пакро́ўскі[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 51 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 69 км ад Гомелю.

На захадзе мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож). Побач аўтадарога Чачэрск — Рыскова.

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1930 арганізаваны калгас. 15 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.