Перайсьці да зьместу

Новазахарпольле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новазахарпольле
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 193 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 30°53′39″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 30.89417° у. д. / 52.93333; 30.89417Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 30°53′39″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 30.89417° у. д. / 52.93333; 30.89417
Новазахарпольле на мапе Беларусі
Новазахарпольле
Новазахарпольле
Новазахарпольле

Новазахарпо́льле[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 193 чал. (2004). Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 38 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 66 км ад Гомелю.

На ўсход і захад мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Заснаваная ў канцы XIX стагодзьдзя перасяленцамі зь вёскі Захарпольле (цяпер у складзе г. Чачэрск). У 1926 працаваў паштовы пункт, у Чачэрскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 3 кастрычніка 1943 нямецкія войскі спалілі 15 двароў і забілі 70 жыхароў. 25 жыхароў загінулі на франтох. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). Пляніроўка складаецца з доўгай паўвыгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, драўлянымі сядзібамі. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.