Перайсьці да зьместу

Брылёў (Чачэрскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Брылёў, Брылёва.
Брылёў
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 33 (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′19″ пн. ш. 30°49′4″ у. д. / 52.95528° пн. ш. 30.81778° у. д. / 52.95528; 30.81778Каардынаты: 52°57′19″ пн. ш. 30°49′4″ у. д. / 52.95528° пн. ш. 30.81778° у. д. / 52.95528; 30.81778
Брылёў на мапе Беларусі
Брылёў
Брылёў
Брылёў

Брылёў[1] — пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 33 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю.

На поўдні мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.