Перайсьці да зьместу

Юны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юны
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 7 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′48″ пн. ш. 30°51′21″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 30.85583° у. д. / 52.91333; 30.85583Каардынаты: 52°54′48″ пн. ш. 30°51′21″ у. д. / 52.91333° пн. ш. 30.85583° у. д. / 52.91333; 30.85583
Юны на мапе Беларусі
Юны
Юны
Юны

Ю́ны[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на захад ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.

На ўсходзе мэліярацыйны канал, злучаны зь бягучай побач ракой Чачорай.

Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1926 годзе 2 двары, 7 жыхароў, у Сапрыкаўскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас. 7 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году 63 жыхары ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.