Перайсьці да зьместу

Старая Яцкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старая Яцкаўшчына
Першыя згадкі: XIX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Аторскі
Насельніцтва: 119 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′35.6″ пн. ш. 30°49′13.9″ у. д. / 52.959889° пн. ш. 30.820528° у. д. / 52.959889; 30.820528Каардынаты: 52°57′35.6″ пн. ш. 30°49′13.9″ у. д. / 52.959889° пн. ш. 30.820528° у. д. / 52.959889; 30.820528
Старая Яцкаўшчына на мапе Беларусі
Старая Яцкаўшчына
Старая Яцкаўшчына
Старая Яцкаўшчына

Стара́я Я́цкаўшчына[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 119 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю.

На паўночнай і ўсходняй ускраінах мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).

Заснаваная ў XIX стагодзьдзі як паселішча Яцкаўшчына ў Чачэрскай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У пачатку XX стагодзьдзя вёска Яцкаўшчына стала звацца Старая Яцкаўшчына. У 1907 годзе ў вясковай школе 46 вучняў. З 1921 дзейнічала хата-чытальня. У 1931 арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). Разьмяшчаўся клюб. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 511