Сапрыкі
Сапрыкі | |
Першыя згадкі: | XVII ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 164 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°54′24″ пн. ш. 30°50′15″ у. д. / 52.90667° пн. ш. 30.8375° у. д.Каардынаты: 52°54′24″ пн. ш. 30°50′15″ у. д. / 52.90667° пн. ш. 30.8375° у. д. |
Сапрыкі на мапе Беларусі Сапрыкі |
Сапры́кі[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, на рацэ Чачора. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 164 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на захад ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўлены археолягамі курганны магільнік X—XIII стагодзьдзяў (104 насыпы, за 1,5 км на захад ад вёскі, ва ўрочышчы Сапрыцкі Кардон) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснаваная на зноў засвоеных землях у 2-й палове XVII стагодзьдзя, у Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Пазначана ў інвэнтары Чачэрскага староства 1704 году.
Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізіі 1858 году ў Чачэрскай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. Дзейнічалі хлебазапасная крама, школа, цагельня. Паводле перапісу 1897 году дзейнічаў вятрак. У 1909 годзе — 422 дзесяціны зямлі.
З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 дзейнічалі паштовы пункт, школа. З 8 сьнежня 1926 году да 30 сьнежня 1927 году цэнтар Сапрыкаўскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас «Пяцігодка», працавала кузьня. 43 жыхары загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1962 да вёскі далучана мястэчка Межалішча. У складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). Разьмяшчалася пачатковая школа. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1858 — 27 двароў, 118 жыхароў; 1897 — 39 двароў, 251 жыхар (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 40 двароў, 276 жыхароў; 1926 — 66 двароў, 350 жыхароў; 1959 — 339 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 62 гаспадаркі, 164 жыхары[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005. С. 509
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 509