Каробка
Каробка | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 2 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′26″ пн. ш. 30°52′35″ у. д. / 52.97389° пн. ш. 30.87639° у. д.Каардынаты: 52°58′26″ пн. ш. 30°52′35″ у. д. / 52.97389° пн. ш. 30.87639° у. д. |
Каробка на мапе Беларусі Каробка |
Каро́бка[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 2 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад места Чачэрск, за 42 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 70 км ад Гомелю.
На захад і поўдзень мэліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 у Іпалітаўскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1930 арганізаваны калгас. 11 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1926 — 13 двароў, 86 жыхароў; 1959 — 78 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.