Ядзінства
Ядзінства | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 58 (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Паштовы індэкс: | 247673 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°55′35″ пн. ш. 30°52′00″ у. д. / 52.92639° пн. ш. 30.866667° у. д.Каардынаты: 52°55′35″ пн. ш. 30°52′00″ у. д. / 52.92639° пн. ш. 30.866667° у. д. |
Ядзінства на мапе Беларусі Ядзінства |
Ядзі́нства[1] — пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 58 чал. (2004). Знаходзіцца за 2 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 67 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў пачатку 1920-х на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе працавалі сельскагаспадарчая талака, паштовы пункт, у Чачэрскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. 25 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Сьцяг камунізму» (цэнтар вёска Отар). Разьмяшчаўся клюб. 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1926 — 6 гаспадарак, 41 жыхар; 1959 — 148 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 26 гаспадарак, 58 жыхароў[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.