Новая Яцкаўшчына
Новая Яцкаўшчына | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Чачэрскі |
Сельсавет: | Аторскі |
Насельніцтва: | 93 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′41″ пн. ш. 30°47′39″ у. д. / 52.96139° пн. ш. 30.79417° у. д.Каардынаты: 52°57′41″ пн. ш. 30°47′39″ у. д. / 52.96139° пн. ш. 30.79417° у. д. |
Новая Яцкаўшчына на мапе Беларусі Новая Яцкаўшчына |
Но́вая Я́цкаўшчына[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 93 чал. (2004). Знаходзіцца за 8 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 73 км ад Гомелю.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі зь вёскі Яцкаўшчына, якая стала звацца Старая Яцкаўшчына. У 1926 дзейнічаў паштовы пункт, у Яцкаўшчынскім сельсавеце Чачэрскага раёну Гомельскай акругі. У 1929 арганізаваны калгас. 46 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. У 1971 у вёску пераселена частка жыхароў ня існага ў наш час мястэчка Пціч. У складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1926 — 36 двароў, 196 жыхароў; 1959 — 314 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 48 гаспадарак, 93 жыхары[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.