Майкл Брэдлі
Майкл Брэдлі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 ліпеня 1987[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 94 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2004—2006 2006—2008 2008—2011 2011 2011—2012 2012—2014 2014—2023 |
Нью-Ёрк Рэд Булз Гээрэнвээн Барусія Мёнхэнглядбах → Астан Віла (арэнда) К’ева Рома Таронта |
32 (1) 60 (15) 76 (10) 3 (0) 35 (1) 41 (2) 276 (17) |
Зборныя | ||
2006— | ЗША | 151 (17) |
Майкл Шыян Брэдлі (па-ангельску: Michael Sheehan Bradley; нарадзіўся 31 ліпеня 1987 году, Прынстан, Нью-Джэрзі, ЗША) — колішні амэрыканскі футбаліст, які гуляў за нацыянальную зборную ЗША на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Майкл Брэдлі нарадзіўся ў Прынстане, штат Нью-Джэрзі. Ягоны бацька, Боб Брэдлі, гуляў у камандзе Прынстанскага ўнівэрсытэту ў 1976—1980 гадох, пасьля працаваў трэнэрам. Сваё дзяцінства Майкл правёў у штаце Іліной разам з бацькам, які тады трэніраваў каманду «Чыкага Файр». Да 2002 году Майкл гуляў у юніёрскай камандзе «Чыкага Сокерз». Ва ўзросьце 16 гадоў, Брэдлі падпісаў кантракт з МЛС у 2004 годзе. На драфце ён быў абраны клюбам «Мэтрастарз» пад нумарам 36. У студзені 2006 году Брэдлі стаў самым маладым футбалістам MLS, прададзеным ў эўрапейскі клюб. Ягонай новай камандай стаў нідэрляндзкі «Гээрэнвээн». 16 красавіка 2006 году ў матчы супраць АЗ, Майкл дэбютаваў у Эрэдывізіі. 31 жніўня 2008 году Брэдлі падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Барусіяй» зь Мёнхэнглядбаху. Пазьней высьветлілася, што ён меў таксама сакрэтнае пагадненьне з ангельскім клюбам «Бірмінггэм Сіці»[3], але той ня здолеў захаваць месца ў элітным ангельскім дывізіёне.
31 жніўня 2011 году Брэдлі перайшоў у «К’ева». Майкл адразу стаў ключавым футбалістам каманды. 7 красавіка 2012 году ў матчы супраць «Катаніі» ён забіў свой першы й адзіны гол за клюб[4]. 15 ліпеня 2012 году Брэдлі падпісаў кантракт з «Ромай» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[5].
9 студзеня 2014 году «Рома» абвесьціла пра продаж Брэдлі ў клюб МЛС «Таронта» за 10 мільёнаў даляраў[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 траўня 2006 году Брэдлі дэбютаваў у зборнай ЗША ў таварыскім матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы. У канцы 2006 году на пасаду галоўнага трэнэра нацыянальнай каманды прыйшоў бацька Майкла, Боб. Пад ягоным кіраўніцтвам Брэдлі-малодшы стаў асноўным футбалістам каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Таронта»:
- Чэмпіён Канады: 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка МЛС: 2017
ЗША:
- Пераможца залатога кубку КОНКАКАФ: 2007, 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в MICHAEL BRADLEY // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Michael Bradley // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Birmingham City miss out on two more targets. birminghammail.net
- ^ Кьево VS. Катания 3:2. soccerway.com
- ^ Bradley alla Roma, Stoian al Chievo. Sito ufficiale dell’AC ChievoVerona
- ^ Bradley completes transfer to Toronto. ESPN FC.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце клюбу «Мэтрастарз»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Джэрзі
- Нарадзіліся ў Прынстане
- Футбалісты ЗША
- Футбалісты зборнай ЗША
- Футбалісты клюбу «Нью-Ёрк Рэд Булз»
- Футбалісты клюбу «Гээрэнвээн»
- Футбалісты клюбу «Барусія» Мёнхэнглядбах
- Футбалісты клюбу «Астан Віла» Бірмінггэм
- Футбалісты клюбу «К’ева» Вэрона
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Таронта»