Ўітні Г’юстан
Ўітні Г’юстан | |
| Whitney Houston | |
| Дата нараджэньня | 9 жніўня 1963 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Ньюарк, Нью-Джэрзі |
| Дата сьмерці | 11 лютага 2012 (48 гадоў) |
| Месца сьмерці | Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія |
| Прычына сьмерці | утапленьне[d] |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявачка, акторка, прадусар, фотамадэль |
| Жанры | поп, соўл, рытм-н-блюз |
| Вакал | сапрана |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Лэйблы | Arista Records (1983—2011), RCA Records (2011—2012) |
| Бацька | John Houston Jr.[d][1] |
| Маці | Сісі Г’юстан[d] |
| Дзеці | Bobbi Kristina Brown[d] |
| Узнагароды | |
| Сайт | whitneyhouston.com |
| Подпіс | |
Ўітні Элізабэт Г’юстан (па-ангельску: Whitney Elizabeth Houston; 9 жніўня 1963, Ньюарк, Нью-Джэрзі — 11 лютага 2012 году, Бэвэрлі Гілз, Каліфорнія) — амэрыканская поп-, соўл-і рытм-н-блюзавая сьпявачка, акторка, прадусар, былая фотамадэль. Адна з самых камэрцыйна пасьпяховых поп-выканаўцаў, вядомая сваімі музычнымі дасягненьнямі, вакальнымі здольнасьцямі й скандальным асабістым жыцьцём.
Статус суперзоркі замацаваўся за Г’юстан пасьля выхаду ў 1992 годзе на шырокія сусьветныя экраны фільму «Целаахоўнік», у якім яна згуляла адну з галоўных роляў (разам з Кевінам Костнэрам) і выканала асноўныя музычныя партыі. Баляда «Я заўсёды буду любіць цябе» (анг. «I Will Always Love You») з кінафільму стала сусьветным гітом. Ляўрэат 6 узнагародаў «Грэмі»[2], 15 узнагародаў Billboard Music Awards, 21 узнагародаў American Music Award, 2 узнагароды «Эмі», 8 узнагародаў Soul Train Music Awards, 12 узнагародаў NAACP Image Awards, BET Lifetime Achievement Award і мноства іншых прэміяў і ўзнагародаў гуказапісвальнай індустрыі[3].
Згодна з Кнігай рэкордаў Гінэса, Г’юстан зьяўляецца артысткай з самай вялікай колькасьцю ўзнагарод (анг. The Most Awarded Female Artist of All Time)[4]. Згодна са сьцьвярджэньнямі ейнага рэкард-лэйбла, агульны аб’ём прададзеных запісаў складае 170 млн асобнікаў[5][6]. Паводле вэрсіі Амэрыканскай асацыяцыі гуказапісвальных кампаніяў, Г’юстан зьяўляецца чацьвёртай сьпявачкай у сьпісе самых камэрцыйна пасьпяховых выканаўцаў у ЗША, сэртыфікаваны тыраж запісаў якой складае 55 млн адзінак у гэтай краіне[7]. Часопіс «Rolling Stone» уключыў Г’юстан у сьпіс 100 найвялікшых выканаўцаў[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.blackpast.org/african-american-history/houston-whitney-1964-2012/
- ↑ grammy.com
- ↑ ClassicWhitney.com — Awards. classicwhitney.com
- ↑ AOL Black Voices — Transformers: Whitney Houston. blackvoices.com
- ↑ Whitney Houston says she is «drug-free». reuters.com
- ↑ Биография на официальном сайте Уитни Хьюстон. whitneyhouston.com
- ↑ RIAA — Gold & Platinum — Top Selling Artists(недаступная спасылка). riaa.com
- ↑ Whitney Houston / The 100 Greatest Singers of All Time. rollingstone.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Памерлі 11 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Пахаваныя ў Нью-Джэрзі
- Сапрана
- Ляўрэаты прэміі «Грэмі»
- Сябры Залі славы рок-н-ролу
- Нарадзіліся ў Ньюарку
- Сьпявачкі ЗША
- Афраамэрыканскія сьпявачкі
- Рэкардсмэны Кнігі рэкордаў Гінэса
- Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100
- Ляўрэаты прэміі «Эмі»
- Памерлі ў Каліфорніі