Робэрт Шон Леанард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Робэрт Шон Леанард
Robert Sean Leonard
Robert Sean Leonard cropped.jpg
Дата нараджэньня 28 лютага 1969 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Ўэстўуд, Нью-Джэрзі, ЗША
Прафэсія актор
Кар’ера 1988 — дагэтуль
Узнагароды
IMDb ID 0000494

Робэрт Шон Леанард (па-ангельску: Robert Sean Leonard; 28 лютага 1969, Ўэстўуд, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі актор, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймза Ўілсана ў тэлесэрыяле «Доктар Гаўс».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робэрт нарадзіўся ва Ўэстўудзе, Нью-Джэрзі. Сын няні Джойс Пітэрсэн і настаўніка гішпанскай мовы Говарда Леанарда[1][2]. Ён вырас у горадзе Рыджўуд, дзе ён вучыўся ў Рыджўудзкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордгэнмскі ўнівэрсытэт, а пазьней у Калюмбійскі ўнівэрсытэт[3]. Робэрт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаактораў ЗША, таму што яго імя супадала зь імем іншага актора[4].

Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвэйскіх пастаноўках.

У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амэрыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спэктаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва каханьня» (па-ангельску: The Invention of Love).

Леанард сябруе з Г’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў сэрыяле «Доктар Гаўс»[5], і з акторам Ітанам Гоўкам, зь якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасьля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймза Ўотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Ўэйлі[6].

У жніўні 2008 году Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафэсійна займаецца конным спортам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Robert Sean Leonard Biography. filmreference.com. Праверана 6 жніўня 2013 г. (анг.)
  2. ^ Michael Buckley (2 чэрвеня 2008) STAGE TO SCREENS: Robert Sean Leonard, David Javerbaum, Plus a Look at Fall TV Playbill Праверана 6 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 29 лютага 2012 г. (анг.)
  3. ^ Alvin Klein (5 студзеня 1986) For Stage Novice, 'Acting Is It' The New York Times Праверана 6 жніўня 2013 г. (анг.)
  4. ^ Robert Sean Leonard, David Javerbaum, Plus a Look at Fall TV Playbill Праверана 6 жніўня 2013 г. (анг.)
  5. ^ Interview with Robert Sean Leonard. The Rod Ryan Show. Праверана 6 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 29 лютага 2012 г. (анг.)
  6. ^ Biography for Robert Sean Leonard. Internet Movie Database. Праверана 6 жніўня 2013 г. Архіўная копія ад 29 лютага 2012 г. (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Робэрт Шон Леанардсховішча мультымэдыйных матэрыялаў