Віктар Асымэн
| Віктар Асымэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 сьнежня 1998[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 186 см[3] | |
| Вага | 78 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Галатасарай | |
| Нумар | 45 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2019 | Вольфсбург | 14 (0) |
| 2018—2019 | → Шарлеруа | 25 (12) |
| 2019—2020 | Ліль | 27 (13) |
| 2020—2025 | Напалі | 108 (65) |
| 2024—2025 | → Галатасарай | 30 (26) |
| 2025— | Галатасарай | 19 (12) |
| Зборныя | ||
| 2017— | Нігерыя | 52 (35) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ві́ктар Асымэ́н (па-ангельску: Victor Osimhen; нар. 29 сьнежня 1998 году) — нігерыйскі футбаліст, нападнік турэцкага клюбу «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Нігерыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Лагасе, дзе займаўся футболам у мясцовай футбольнай акадэміі. Дзякуючы шыкоўным выступам на юнацкім чэмпіянаце сьвету 2015 году, прыцягнуў на сябе ўвагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку склаў дамову зь нямецкім «Вольфсбургам» у 2017 годзе. У тым жа годзе дэбютаваў за клюб, але ў афіцыйных матчах гэтак ня здолеў здабыць ніводнага голу. У выніку, улетку 2018 году трэнаваўся з бэльгійскімі «Зюльтэ-Варэгемам» і «Бруге», але пасьля таго як захварэў на малярыю, клюбы адмовіліся ад футбаліста. 22 жніўня Асымэн на правах арэнды перайшоў у склад бэльгійскага «Шарлеруа»[5]. Ужо хутка адбыўся дэбют футбаліста ў матчы супраць «Мускрона», пасьля зьмены Жэрэмі Пэрбэ. У верасьні нападнік улучыў свой першы гол у прафэсійнай клюбнай кар’еры ў браму «Ваасьлянд Бэвэрэну»[6]. Гулец працягнуў забіваць галы, зарабіўшы нават дубль у пераможным матчы супраць «Зюльтэ-Варэгема» (2:1)[7]. Па сканчэньні шыкоўнага сэзону бэльгійцы актывавалі пункт выкупу гульца, але адразу прадалі яго францускаму «Лілю»[8].
11 жніўня 2019 году нападнік дэбютаваў у Лізе 1, двойчы пацэліўшы мяч у браму «Нанту». У верасьні быў абраны гульцом месяца лігі. У кастрычніку Асымэн адзначыўся голам у браму «Чэлсі» ў матчы Лігі чэмпіёнаў. У ліпені 2020 году за рэкордныя 70 млн эўра за афрыканскага футбаліста быў набыты італьянскім «Напалі»[9]. Не зважаючы на пэўныя посьпехі, у першыя сэзоны ў Нэапалі праз траўмі і каранавірус ня мог набраць адпаведныя паказьнік. Сапраўды выявіў свае бамбардзірскія здольнасьці ў сэзоне 2022—2023 гадоў, калі забіваў галы амаль у кожным матчы.
На працягу летняга трансфэрнага вакна ўлетку 2024 году было шмат спэкуляцыяў, што Асымэн пакіне «Напалі», далучыўшыся да аднаго з шэрагу клюбаў, як то «Аль-Аглі», «Чэлсі» і ПСЖ[10]. 30 жніўня 2024 году паведамлялася, што нападнік дамовіўся з саудаўскім клюбам «Аль-Аглі», але дамова ня была складзеная, бо «Напалі» зьмяніў запытаную цану за ягоны пераход[11]. Замест гэтага саудаўскі клюб склаў дамову з нападнікам «Брэнтфарду» Айвэнам Тоўні[12]. У той жа дзень прапанаваны пераход у «Чэлсі» таксама не набыў моцы, бо гулец ня зодлеў умовіцца з камандай Прэм’ер-лігі[13]. Між тым, нігерыец быў выключаны з заяўкі клюбу, бо яго замяніў Рамэлю Люкаку[14]. У выніку футбаліст мусіў сысьці ў арэнду ў турэцкі «Галатасарай».
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2025
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Victor Osimhen // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ VICTOR JAMES OSIMHEN // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ https://www.transfermarkt.it/victor-osimhen/profil/spieler/401923
- ↑ https://www.calcio.com/profilo_giocatori/victor-osimhen/
- ↑ Craig, Anthony (23.08.2018). «Nigeria’s Victor Osimhen moves for first-team football». BBC Sport.
- ↑ Abodunrin, Morakinyo (30.09.2018). «Victor Osimhen: Struggle has been my life». The Nation.
- ↑ Chukwu, Solace (23.10.2018). «Osimhen’s revenge: Is former youth striker finally ready for the next level?». Goal.
- ↑ Okeleji, Oluwashina (1.08.2019). «Victor Osimhen: Nigeria striker excited to join Lille’s project». BBC Sport.
- ↑ «Napoli sign Nigeria forward Osimhen from Lille». ESPN.
- ↑ «PSG reach agreement with Victor Osimhen but face competition from Chelsea and Al-Ahli». Yahoo Sports.
- ↑ «Victor Osimhen’s relationship with Napoli 'completely broken' after Serie A giants cause €160m Al-Ahli move to fall through over €5m payment». Goal.
- ↑ «Ivan Toney destined for Saudi after late Al-Ahli bid for Victor Osimhen falls through». Telegraph.
- ↑ «Report: Why Chelsea’s move for Victor Osimhen collapsed». Yahoo Sports.
- ↑ «Victor Osimhen brutally cut from Napoli squad for Serie A & stripped of shirt number as it’s handed to Romelu Lukaku amid rift after failed Chelsea & Al-Ahli transfers». Goal.