Матэо Палітана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэо Палітана
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 жніўня 1993(1993-08-03)[1] (30 гадоў)
Рост 170 см
Вага 65 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2012—2013
2013—2015
2015—2016
2015—2016
2016—2019
2018—2019
2019—2021
2020—2021
2021—
Рома
Пэруджа (арэнда)
Пэскара
Рома
Сасуолё (арэнда)
Сасуолё
Інтэрнацыянале (арэнда)
Інтэрнацыянале
Напалі (арэнда)
Напалі
0 (0)
30 (8)
77 (12)
0 (0)
28 (5)
71 (15)
36 (5)
11 (0)
52 (11)
87 (12)
Зборныя
2018— Італія 12 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Матэ́о Паліта́на (па-італьянску: Matteo Politano; нарадзіўся 3 жніўня 1993 году, Мэзаньне, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Продкі Матэо паходзяць з Калябрыі, а сваю кар’еру малады гулец пачаў у акадэміі «Ромы». У рымскім клюбе Матэо гуляў у моладзевах камандах, выступаючы ў Прымавэры. У ліпені 2012 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Пэруджа», зь якім дэбютаваў у матчы Кубку Італіі.

30 чэрвеня 2013 году быў прададзены ў «Пэскару», стаўшы часткай дамовы аб пераходзе шэрагу футбалістаў паміж клюбамі. У новым клюбе Напаліта прабіўся ў асноўны склад, дзякуючы чаму вымусіў «Рому» выкупіць гульца назаж за 601 тысячу эўра[2]. Аднак ужо празь некалькі дзён «Рома» аддала гульца ў «Сасуолё» ў часовае валоданьне з правамі выкупу гульца[3]. Праз сэзон у чэрвені 2016 году «Сасуолё» скарысталася пунктам у дамове і выкупіла гульца.

30 чэрвеня 2018 году Палітана адправіўся ў мілянскі «Інтэрнацыянале», паводле пагадненьня «Сасуолё» з клюбам з поўначы краіны. Дамова разьлічана на год да чэрвеня 2019 году, аднак мілянскі клюб мае правы на выкуп футбаліста[4]. 16 верасьня 2018 году Матэо згуляў свой 100 матч у Сэрыі А, які аднак склаўся ня вельмі ўдала для клюбу, бо «Інтэр» саступіў «Парме» ў хатнім матчы зь лікам 0:1[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітана прыцягваўся да складу юнацкай і моладзевай зборнй Італіі. 5 лістапада 2016 году ўпершыню быў запрошаны ў склад зборнай Італіі на адборачныя матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. Аднак, дэбют гульца прыпаў на таварыскі матч супраць зборнай Саудаўскай Арабіі, які скончыўся перамогаў італьянцаў зь лікам 2:1.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Напалі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]