Перайсьці да зьместу

Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура МНС РБ
Штаб-кватэра Менск, вул. Рэвалюцыйная, д. 5
Міністар Вадзім Сіняўскі
Першы намесьнік Аляксандар Худалееў
Намесьнікі Ігар Болатаў, Анатоль Даўгалевец, Андрэй Юржыц[1]
Зьвязаныя кампаніі «Белінвэсткамплект», «Беллесавія», «Дыэкас», «Радон»
Бюджэт 328 мільярдаў рублёў[2] (2010 год; 110 мільёнаў $[3])
Сайт mchs.gov.by

Міністэ́рства па надзвыча́йных сытуа́цыях Рэспу́блікі Белару́сьміністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць пажаратушэньне ды папярэджаньне прамысловых і прыродных здарэньняў. Міністар па надзвычайных сытуацыях ды яго намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 11 сакавіка 2021 году пасаду Міністра займае Вадзім Сіняўскі[4].

  • Рэгуляваньне і кіраваньне ў сфэры папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны
  • Забесьпячэньне пажарнай, прамысловай, ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі
  • Ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
  • Стварэньне і забесьпячэньне захаванасьці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзэрваў[5]

Паводле Часткі 3 Ўставы МНС валодае паўнамоцтвамі на:

  • праверку выкананьня й вынясеньне загадаў аб выпраўленьні парушэньняў заканадаўства аб папярэджаньні здарэньняў;
  • запыт і атрыманьне зьвестак ва ўстановах;
  • прыцягненьне ўстановаў да распрацоўкі ведамасных пастановаў, падрыхтоўкі спабораў і распродажаў;
  • вызначэньне парадку кіраваньня маёмасьцю падпарадкаванымі ўстановамі[6].

На пасады шараговых супрацоўнікаў ды малодшых начальнікаў наймаюцца поўнагадовыя грамадзяне ва ўзросьце да 30 год, на пасады начальнікаў сярэдняга й старшага ўзроўню — да 35 год. Прызначэньне на пасады вышэйшых начальнікаў ажыцьцяўляецца прэзыдэнтам. На службу не прымаюцца грамадзяне, якія:

  1. зьдзейсьнілі злачынства;
  2. зьяўляюцца абмежавана дзеяздольнымі паводле набыўшай сілу пастановы суда;
  3. адмаўляюцца праходзіць адмысловую праверку.

Супрацоўнікам у званьні ад шарагоўца да падпалкоўніка дазваляецца заставацца на службе да дасягненьня ўзросту ў 45 гадоў, у званьні палкоўніка — да 50 гадоў, генэрал-маёра ды генэрал-лейтэнанта — да 55 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а ў званьні палкоўніка й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[7].

  • Міністар — Вадзім Сіняўскі
  • Першы намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Аляксандар Худалееў
  • Намесьнікі міністра
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Анатоль Даўгалевец
    • Намесьнік міністра — генэрал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў
    • Намесьнік міністра — палкоўнік унутранай службы Андрэй Юржыц
  • Памочнік міністра — прэсавы сакратар
  • Галоўная ўправа дзяржаўнай сыстэмы папярэджаньня і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў і грамадзянскай абароны
  • Управа аварыйна-ратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сытуацыяў
  • Управа справаводзтва і кантролю выкананьня
  • Управа кадраў
  • Управа матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня
  • Управа міжнароднага супрацоўніцтва
  • Управа нагляду і прафіляктыкі
  • Управа прававога забесьпячэньня
  • Управа фінансавай і эканамічнай работы
  • Аддзел навукі і інавацыйнага разьвіцьця
  • Аддзел апэратыўнага кіраваньня
  • Аддзел арганізацыі навучаньня насельніцтва і прафэсійнай падрыхтоўкі
  • Аддзел рэжымна-сакрэтнай работы
  • Аддзел сувязі і апавешчаньня
  • Аддзел будаўніцтва
  • Сэктар ідэялягічнай працы
  • Сэктар мабілізацыйнага забесьпячэньня
  • Сэктар уласнай бясьпекі

Навучальныя і навуковыя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падпарадкаваныя ўстановы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кіраўніцтва Міністэрства Міністэрства. Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  3. ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Новым міністрам па надзвычайных сітуацыях стаў экс-кіраўнік Гродзенскай міліцыі, Наша Ніва, 11-03-2021
  5. ^ Назначение МЧС Республики Беларусь
  6. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сьнежня 2006 г. № 756 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 верасьня 2010). Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 1999 г. № 130 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (15 лютага 2010). Праверана 17 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]