Перайсьці да зьместу

Уладзімер Вашчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Вашчанка
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
29 сьнежня 2010 — 11 сакавіка 2021
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Энвер Барыеў
Наступнік: Вадзім Сіняўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 жніўня 1958 (66 гадоў)
п. Траецка-Пячорск, Комі АССР, Расейская СФСР
Адукацыя: Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут (1983)
Узнагароды:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вашчанка (неадназначнасьць).

Уладзі́мер Алякса́ндравіч Ва́шчанка (3 жніўня 1958, п. Траецка-Пячорск, Комі АССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч. З кастрычніка 2000 году — начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўленьня МНС Рэспублікі Беларусь[1]. З 29 сьнежня 2010 году — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь[2].

Нарадзіўся 3 жніўня 1958 году ў п. Траецка-Пячорск Комі АССР. У 1983 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 2002 годзе — камандна-інжынэрны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

У 1976 годзе працаваў зборшчыкам Магілёўскага тарарамонтнага прадпрыемства трэсту «Белтара». У 1976—1978 гадах служыў у шэрагах Узброеных сіл. У 1980—1981 гадах — малодшы інспэктар дзяржаўнага пажарнага нагляду самастойнай ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 па ахове Ленінскага раёну г. Магілёва, у 1981—1983 гадах — начальнік варты (там жа), у 1983—1986 гадах — намесьнік начальніка (там жа), у 1986—1994 гадах — начальнік. У 1994—1996 гадах — намесьнік начальніка УВПС УУС Магілёўскага аблвыканкаму па службе, падрыхтоўцы і пажаратушэньні. У 1996—1997 гадах займаў пасаду намесьніка начальніка Магілёўскага абласнога УВПС ГУВПС МУС Рэспублікі Беларусь. У 1997—1999 гадах быў начальнікам ваенізаванай пажарнай часткі нумар 2 Ленінскага раёну г. Магілёва. У 1999—2000 гадах — залічаны ў кадры МНС Рэспублікі Беларусь з праходжаньнем службы на раней займаемай пасадзе. З красавіка па кастрычнік 2000 году — начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі нумар 2 Ленінскага раёну г. Магілёва Магілёўскага абласнога ўпраўленьня МНС Рэспублікі Беларусь.

Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

  1. ^ Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч. ЗвяздаПраверана 22 студзеня 2011 г.
  2. ^ У.Вашчанка назначаны міністрам па надзвычайных сітуацыях. БелТА (29 сьнежня 2011). Праверана 22 студзеня 2011 г.