Энвер Барыеў
Энвер Барыеў | |
па-азэрбайджанску: Ənvər Rza oğlu Barıyev | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Туркмэнскай Рэспубліцы | |
---|---|
26 жніўня 2011 — 16 траўня 2013 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік | Юры Малумаў |
Наступнік | Алег Табанюхаў |
Міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь | |
22 сакавіка 2005 — 29 сьнежня 2010 | |
Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік | Валеры Астапаў |
Наступнік | Уладзімер Вашчанка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 2 кастрычніка 1964 (60 гадоў) Алі-Байрамлы, АзССР |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 году, Алі-Байрамлы, Азэрбайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), амбасадар ў Туркмэністане (2011—2013).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азэрбайджанскай ССР у 1964 годзе. У 1985 годзе скончыў Львоўскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынэрную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР. Служыў ва Ўзброеных сілах, МУС, КДБ, памежных войсках. 1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бясьпекі Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі. 1996—1999 — першы намесьнік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу. Са жніўня 1999 году — першы намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 29 сьнежня 2004 году — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС. 22 сакавіка 2005 году — 29 сьнежня 2010 — міністар па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 2011 году прызначаны амбасадарам Беларусі ў Туркмэністане[1]. 16 траўня 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады[2].
Кандыдат пэдагагічных навук, дацэнт. Мае болей за 100 навуковых публікацыяў.
Генэрал-маёр унутранай службы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені, мэдалём «За бездакорную службу» ІІ, ІІІ ступеняў, мэдалямі іншых краінаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія на бачыне МНС (рас.)
- Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Нарадзіліся ў Азэрбайджане
- Міністры па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь
- Беларускія генэралы
- Кандыдаты навук
- Амбасадары Беларусі ў Туркмэністане
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме III ступені
- Кандыдаты пэдагагічных навук