Перайсьці да зьместу

Мікалай Крыштап Халецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Крыштап Халецкі

Герб «Халецкі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1589
Памёр 7 красавіка 1653
Пахаваны
Род Халецкія
Бацькі Дзьмітры Халецкі
Рэгіна з Дыбоўскіх
Дзейнасьць вайсковец, палітык

Мікалай Крыштап Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (16151650), ваявода наваградзкі1650)[3]. Трымаў Алькеніцкае, Ляйпунскае, Аліцкае староствы.

Сужэнцы Марыя Элеанора і Мікалай Крыштап Халецкія. Невядомы мастак, XVII ст.

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзьмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.

Навучаўся ў Вільні, працягнуў атрыманьне адукацыі ў Лёвэне (Галяндыя) і парыскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасьці» («Laurea Corona Sapientiae») і званьне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненьне дасканаласьці ў вольных навуках. Тамака ж, у сталіцы Францыі, апублікаваў свой першы твор — панэгірык у гонар Яна Замойскага.

Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.

Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (16171618), калі пры штурме Парнава прабіўся да ягоных муроў і першым узарваў пэтарду[4], і Маскоўскай дзяржавы (16091618). У Алькеніках трымаў кузьню і пушкарню, якія забясьпечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[5].

Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:

  • Alegorie (1618);
  • Binarius Chalecianus sive duo manipuli liliorum (1642).