Перайсьці да зьместу

Баранавічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Метапол Баранавічы»)
Баранавічы
Заснаваны 1912
Горад Баранавічы, Беларусь
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 3750
Дырэктар Міхаіл Шолахаў
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024 13 месца

«Баранавічы» — беларускі футбольны клюб з гораду Баранавічы. Заснаваны ў 1912 годзе пад назвай Арыён. У 2004—2011 гадах выступаў у першай лізе, дзе найлепшым вынікам было 6 месца ў сэзонах 2009 і 2010 гадоў. З 2015 году ізноў выступае ў першай лізе зь перапынкам у сэзоне 2020 году.

У 1912 Баранавічы знаходзіліся пад Расейскай Імпэрыяй. Жыды былі дамінуючай часткай насельніцтва ў горадзе. На пачатку 19 стагоддзя спорт пачаў распаўсюджвацца па Ўсходняй Эўропе. Тады, у 1912 годзе, было вырашана заснаваць спартыўны клуб пад назвай Арыён.[2]

"Першай баранавіцкай камандай, якая афіцыйна правяла свой выязны матч, была каманда «Арыён», якая складалася з навучэнцаў тэхнічнай вучэльні. Матч адбыўся 15 ліпеня 1913 года ў Ратамцы, дзе «Арыён» гуляў з менскай камандай «Алімп». Матч скончыўся з лікам 2:1 на карысць футбалістаў каманды "Алімп"".[3]

З пачаткам Першай Сусьветнай Вайны зьнік з футбольнай мапы (карты).


За савецкім часам клюб шматкроць зьмяняў назоў, але гуляў пераважна ў ніжэйшых лігах чэмпіянату БССР. З 1993 клюб пачаў выступаць ў другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2003 годзе клюб ачоліў каманду ўраджэнец Баранавічаў, вядомы ў мінулым нападнік Андрэй Хлебасолаў. Ён запрасіў у «Баранавічы» дасьведчаных гульцоў, разам зь якімі выступаў раней. З памянёных футбалістаў найбольшую вядомасьць у аматараў клюбу набыў Сяргей Сергель. У выніку клюб упэўнена перамог у другой лізе і выйшаў у першую лігу.

У першай лізе «Баранавічы» спачатку займалі месца ў сярэдзіне табліцы. Пасьля клуб выступаў больш упэўнена, то бок сэзонах 2009 і 2010 гадоў дружына займала выніковае 6 месца, а гулец «Баранавічаў» Міхаіл Калядка стаў найлепшым бамбардзірам у 2009 годзе. Але ў сэзоне 2011 году клюб зь фінансавых чыньнікаў пакінулі асноўныя футбалісты, і, не атрымаўшы аніводнай перамогі за сэзон, «Баранавічы» зноўку выбылі ў другую лігу. Сэзон 2012 году «Баранавічы» скончылі ў ніжняй палове табліцы другой лігі. У 2013 годзе клюб выступаў больш пасьпяхова, заняўшы 5 месца. У сэзоне 2014 году каманда пасьля ўпартай барацьбы атрымала перамогу ў групе Б і выйшла ў фінальны раўнд. У фінале «Баранавічы» спачатку знаходзіліся па-за межамі першай тройкі, якая выходзіла ў першую лігу. Але, атрымаўшы шэраг перамог у апошніх турах, каманда здолела заняць першае месца і праз тры гады павярнуцца ў першую лігу. Па вяртаньні баранавіцкі клюб працягваў выступаць пераважна мясцовымі футбалістамі, у выніку ў сэзонах 2015 і 2016 гадоў займаў месца ў ніжняй палове табліцы. У пачатку 2017 году галоўным трэнэрам «Баранавічаў» стаў Аляксей Вяргеенка, які раней працаваў зь юнацкімі зборнымі Беларусі. У камандзе зьявілася шмат маладых гульцоў, многія зь якіх былі ўзятыя ў арэнду з клюбаў найвышэйшай лігі. Аднак, вынікі каманды істотна не палепшыліся, «Баранавічы» ў сэзоне 2017 году занялі 12 месца пры 16 удзельніках.

У 2018 годзе трэнэрам стаў нядаўні асыстэнт Вяргеенкі Іван Крутаў, які яшчэ больш амаладзіў каманду, запрасіўшы больш футбалістаў з салігорскага «Шахцёра». Аднак справы ў чэмпіянаце зноў складваліся няўдала, каманда апынулася ў канцы табліцы. У жніўні Крутаў перайшоў на працу ў мазырскую «Славію», каманду ачоліў Андрэй Кіпра, аднак вынікі не палепшыліся. Здолеўшы абысьці «Чысьць», «Баранавічы» занялі перадапошні 14 радок, што дазволіла захаваць месца ў першай лізе. На наступны год галоўным трэнэрам быў прызначаны Дзяніс Яцына. Каманда ізноў амаль напоўніцу абнавіла склад, дзе ў асноўным засталіся гульцы, незапатрабаваныя ў іншых клюбах. «Баранавічы» хутка сталі аўтсайдэрам турніру і замацаваліся на апошнім радку, за некалькі тураў да фінішу пазбавіўшыся шанцаў на захаваньне месца ў першай лізе. У верасьні 2019 году Яцына пакінуў каманду, да канца сэзону абавязкі галоўнага трэнэра выконваў Андрэй Хлебасолаў. Свае адзіныя дзьве перамогі ў сэзоне «Баранавічы» здабылі ў двух апошніх турах чэмпіянату. У сэзоне 2020 году ў другой лізе камандай працягваў кіраваць Андрэй Хлебасолаў, стаўка рабілася у асноўным на ўласных выхаванцаў і маладых запрошаных футбалістаў, якія ня здолелі замацавацца ў іншых клюбах. «Баранавічы» былі аднымі з фаварытаў і змагаліся за высокія месцы, аднак фінішавалі пятымі. Тым ня менш, дзякуючы адмове некалькіх клюбаў першай лігі працягваць удзел у турніры, клюб атрымаў прапанову і далучыўся да першай лігі.

Галоўным трэнэрам у сэзоне 2021 году ў першай лізе стаў Алег Кароль, які раней працаваў у мікашэвіцкім «Граніце». Ён прывёў у каманду шмат гульцоў з свайго колішняга клюбу «Слоніма-2017», таксама далучыліся і іншыя маладыя выканаўцы, аднак пераважную большасьць працягвалі складаць мясцовыя футбалісты. У сувязі з пачаткам рэканструкцыі баранавіцкага стадыёну «Лякаматыў» клюб правёў усе матчы першага кола ў гасьцёх, а пасьля, паколькі рэканструкцыя ня скончылася, стаў ладзіць хатнія матчы ў суседніх Івацэвічах. «Баранавічы» дрэнна пачалі сэзон, зарабіўшы першы пункт толькі ажно ў сёмым туры, але пасьля добра згуляная сярэдзіна сэзону дазволіла камандзе узьняцца з апошняга радка і заняць выніковае 10 месца пры 12 удзельніках.

Сэзон 2022 году «Баранавічы» пачалі зь дзьвюх перамог, аднак пазьней сытуацыя пагоршылася, каманда трывала шэраг паразаў. У жніўні замест Алега Караля новым галоўным трэнэрам быз прызначаны Андрэй Кіпра, але гэта ня выправіла сытуацыю. За некалькі тураў да фінішу баранавіцкая каманда апусьцілася на апошні 13 радок табліцы, дзе і фінішавала. Толькі тое, што пераход зь першай лігі ў другую адсутнічаў захавала «Баранавічы» ў другім дывізіёне. Сэзон 2023 году «Баранавічы» пачалі выдатна, здабыўшы ў першых васьмі турах сем перамог. Пазьней вынікі пачаў пагаршацца і каманда хутка выбыла з барацьбы за прасоўваньне ў Найвышэйшую лігу, аднак усё ж скончыла сэзон на шостым месцы пры 17 удзельніках, што сталася найлепшым паказьнікам з 2010 году.

  • 1945: «Лякаматыў»
  • 1946: в/ч Баранавічы
  • 1947—1949: «Дынама»
  • 1950—1952: «Лякаматыў»
  • 1953—1956: «Харчавік»
  • 1957—1959: «Баранавічы»
  • 1960: «Прамкамбінат»
  • 1961: «Лякаматыў»
  • 1962: «Салют»
  • 1963—1964: «Лякаматыў»
  • 1965—1967: «Тэкстыльшчык»
  • 1968—1984: «Лякаматыў»
  • 1985—1989: «Тэкстыльшчык»
  • 1990: «Баранавічы»
  • 1991: «Хімік»
  • 1993: «Тэкстыльшчык»
  • 1993—1994: «Мэтапол»
  • з 1995: «Баранавічы»
Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Данііл Шапко (ар. Дняпро) 2001
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Кендыш 2006
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Іван Тарабеш 2003
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Фірсаў (капітан) 2002
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Закрэўскі 2001
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Кіркіцкі 2002
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Данііл Кіпра 2001
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Галуза (ар. Тарп.-БелАЗ) 2001
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Козел 2001
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Кільіманаў 1998
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ягор Міхей 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладлен Анікееў (ар. Віцебск) 2004
17 Сьцяг Украіны Нап Максім Шаўчэнка 2002
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Марат Лук’янаў 2004
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Некрашэвіч 2001
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Болбат 2002
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Атрашкевіч 2002
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Максім Ткацэвіч 2001
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Круцько 2006
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Максім Высоцкі 1995
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Марцін Арцюх 1996
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Артур Дрэсманіс 2007
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 13 36 10 10 16 33–42 40 1/32
2013 Другая 5 24 11 3 10 37–33 36 1/32
2014 Другая 1 30 20 7 3 71–24 67 1/16
2015 Першая 13 30 8 8 14 36–49 32 1/16
2016 Першая 13 26 4 8 14 33–52 20 1/8
2017 Першая 12 30 7 10 13 34–47 31 1/16
2018 Першая 14 28 4 7 17 17–42 19 1/32
2019 Першая 15 28 2 3 23 12–80 9 1/32
2020 Другая — група А 2 20 14 2 4 74–24 44 1/16
Другая — фінальны этап 4 10 2 4 4 14–23 10
2021 Першая 10 33 7 7 19 38–72 28 1/16
2022 Першая 13 24 3 3 18 25–69 12 1/16
2023 Першая 6 32 14 6 12 46–49 48 1/16