Дзьмітры Некрашэвіч
| Дзьмітры Некрашэвіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 26 жніўня 2001[1] (25 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 73 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2022 | Іслач | 8 (0) |
| 2022 | → Нафтан | 11 (1) |
| 2023 | Слонім-2017 | 16 (0) |
| 2023 | Астравец | 13 (0) |
| 2024 | Слонім-2017 | 14 (0) |
| 2024—2025 | Баранавічы | 46 (7) |
| 2026— | Слуцак | |
Дзьмі́тры Некрашэ́віч (нар. 26 жніўня 2001 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Слуцку».
Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец клюбу «Іслач», ужо з 2016 году пачаў прыцягвацца да трэнаваньняў асноўнай каманды. Не зважаючы на жаданьне галоўнага трэнэра «Іслачы» Віталя Жукоўскага задзейнічаць маладога нападніка ў афіцыйных матчах на дарослым узроўні[3], праз абмежаваньні на выступы толькі зь веку 16 гадоў пэўны час Некрашэвіч гуляў толькі ў таварыскіх матчах. У пачатку 2017 году трэнаваўся разам з асноўнай камандай «Іслачы» і ў перадсэзонных матчах адзначыўся галамі ў брамы мазырскай «Славіі» і бабруйскай «Белшыны».
У верасьні 2017 году, неўзабаве па дасягненьня 16-годзьдзя, быў заяўлены за «Іслач» у чэмпіянат Беларусі і пачаў выступаць за дублюючы склад. 26 лістапада 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць «Нафтану» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Такім чынам, у веку 16 гадоў і 92 дзён стаў наймаладзейшым гульцом Найвышэйшай лігі ў сэзоне[4]. У сэзоне 2018 годзе выступаў за дубль, у асноўнай камандзе згуляў у адным матчы. У сакавіку 2019 году падпісаў новы кантракт зь «Іслаччу» на тры гады[5]. У сэзонах 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль, зрэдку прыцягваўся да асноўнай каманды. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з клюбам да лютага 2023 году[6]. Прапусьціў першую палову 2022 году, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[7], разам зь якім здабыў перамогу ў Першай лізе. У лістападзе 2022 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[8], а ў студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з клюбам[9].
У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у койданаўскім «Арсэнале» і рагачоўскім «Макслайне», а ў сакавіку ўзмоцніў склад «Слоніма-2017»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 году пакінуў слонімскі клюб[11] і неўзабаве прыяднаўся да складу «Астраўцу»[12]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Астравец»[13]. У студзені 2024 году вярнуўся ў «Слонім-2017»[14], але толькі на паўгады[15]. У жніўні 2024 году далучыўся да «Баранавічаў»[16]. У канцы таго ж году падоўжыў кантракт з клюбам[17]. У лютым 2026 году ўзмоцніў шыхты першалігавага «Слуцку»[18].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dmitri Nekrashevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Nekrashevich-123
- ↑ Виталий Жуковский: «На год-полтора средний возраст команды опустим вниз. Впрочем, зачем искусственно омолаживать состав?» (рас.)
- ↑ Дмитрий Некрашевич: "За бровкой не было волнения, а вот когда вышел на поле, было немного страшно" (рас.)
- ↑ Некрашевич продлил контракт с "Ислочью" (рас.)
- ↑ "Ислочь" подписала новый контракт с Некрашевичем (рас.)
- ↑ "Ислочь" отдала Некрашевича в аренду в "Нафтан" (рас.)
- ↑ Дмитрий Некрашевич вернулся из аренды, став чемпионом первой лиги (рас.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (2022-11-16).
- ↑ Сенько стал игроком "Ислочи", Ковель продлил контракт, Некрашевич расстался с "волками" (рас.)
- ↑ Некрашевич пополнил ряды "Слонима-2017" (рас.)
- ↑ Лучший ассистент "Слонима-2017" в нынешнем сезоне покинул команду (рас.)
- ↑ Некрашевич сменил один клуб первой лиги на другой (рас.)
- ↑ Сарока, Лебедев и еще восемь футболистов покинули "Островец" (рас.)
- ↑ Некрашевич и Чиж вернулись в Слоним (рас.)
- ↑ "Слоним-2017" расстался с Некрашевичем (рас.)
- ↑ Некрашевич и Закревский стали игроками "Барановичей" (рас.)
- ↑ Три игрока покинули "Барановичи", а один продлил контракт (рас.). Football.by (2024-11-27). Праверана 2025-03-23 г.
- ↑ Дмитрий Некрашевич стал игроком "Слуцка" (рас.). Football.by (2026-02-15). Праверана 2026-03-01 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)