Перайсьці да зьместу

Максім Высоцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Максім Высоцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 студзеня 1995(1995-01-29)[1] (30 гадоў)
Рост 191 см
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб ОшДУ-Алдыер[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014 Менск-2 18 (0)
2015—2016 Менск 0 (0)
2016 Тарпэда Менск 3 (0)
2017 Баранавічы 15 (0)
2017 Нафтан 10 (0)
2018 Дняпро Магілёў 13 (0)
2019 Гарадзея 4 (0)
2020 Хімік 19 (0)
2021 Смаргонь 5 (0)
2021 Іслач 1 (0)
2022 Белшына 5 (0)
2022—2023 Маладэчна-2018 22 (0)
2024 Баранавічы 13 (0)
2025—4 ОшДУ-Алдыер[d]

Максім Высоцкі (нар. 29 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, брамнік кыргыскага клюбу ОшДУ-«Алдыер».

Пачынаў кар’еру ў складзе дубля футбольнага клюбу «Менск». У 2014 годзе выступаў за фарм-клюб «Менск-2» у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Менск-2» спыніў існаваньне, і Максім вярнуўся ў «Менск», дзе стаў другім брамнікам пасьля Андрэя Клімовіча. На полі гэтак і не зьявіўся. У пачатку 2016 году быў аддадзены ў арэнду менскаму «Тарпэда», аднак ня здолеў замацавацца ў складзе, і, згуляўшы ўсяго ў трох матчах, улетку пакінуў каманду. У другой палове 2016 году не гуляў праз пашкоджаньні. У пачатку 2017 году далучыўся да «Баранавічаў», дзе здолеў замацавацца ў першым складзе. У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». 31 ліпеня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы з «Слуцкам» (1:0). Стаў асноўным брамнікам наваполацкага клюбу, толькі ў канцы сэзону страціў месца ў складзе. У сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Баранавічы».

У студзені 2018 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага брамніка, улетку саступіў месца Аляксею Бярэзіну. У сьнежні 2018 году пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2019 году стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. Цягам сэзону 2019 году ў асноўным быў другім брамнікам пасьля Ігара Даўгялы. У сьнежні 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Гарадзею»[6]. У пачатку 2020 году праходзіў прагляд у «Віцебску» і «Смалявічах», аднак сэзон пачаў у складзе шацілавіцкага «Хіміка». Спачатку чаргаваўся на поле з Аўтандзілам Лабадзэ, зь верасьня трывала заняў месца першага брамніка.

У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні», дзе быў другім брамнікам пасьля Паўла Шчарбачэні. У ліпені 2021 году перайшоў у «Іслач»[7]. Быў рэзэрвовым брамнікам, згуляў толькі ў матчы апошняга тура супраць «Энэргетыка-БДУ» (0:4). У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[8]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым склаў працоўную ўгоду[9]. Пачынаў сэзон 2022 году ў якасьці галоўнага брамніка бабруйчанаў, але пазьней страціў месца ў складзе. У ліпені 2022 году пакінуў «Белшыну»[10]. У жніўні 2022 году далучыўся да «Маладэчна-2018», дзе стаў асноўным брамнікам. У студзені 2023 году некаторы час трэнаваўся з «Астраўцом»[11], аднак неўзабаве падоўжыў кантракт з маладэчанскім клюбам[12]. Пакінуў «Маладэчна» ў сьнежні 2023 году[13]. У красавіку 2024 году прыяднаўся да «Баранавічаў»[14]. У верасьні сышоў з каманды празь сямейныя абставіны[15]. У лютым 2025 году стаў футбалістам кыргыскага ОшДУ-«Алдыер»[16].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 2011 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У 2015 годзе выклікаўся ў зборную Беларусі (да 21 году), але гэтак і не згуляў за яе.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Баранавічы 2017 Першая ліга 15 –21
Нафтан Найвышэйшая ліга 10 –21
Дняпро Магілёў 2018 Найвышэйшая ліга 13 –19
  1. ^ а б в Maksim Vysotskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/maksim_vysotski/
  3. ^ Четыре футболиста подписали контракты с клубом
  4. ^ 11 футболистов покинули "Днепр"
  5. ^ Роман Волков и Максим Высоцкий стали игроками "Городеи"
  6. ^ "Городею" покинули Роман Волков и Максим Высоцкий
  7. ^ Максим Высоцкий сменил "Сморгонь" на "Ислочь"
  8. ^ Четыре игрока покинули "Ислочь"
  9. ^ "Белшина" подписала Высоцкого и продлила контракт с Воловиком
  10. ^ Новости. “Минск” теряет Архівавана 29 ліпеня 2022.
  11. ^ Антон Сарока и Дмитрий Алисейко продолжают тренироваться с "Островцом" (рас.) Праверана 2023-01-27 г.
  12. ^ Высоцкий и Никопоренок поставили подписи под новыми контрактами с "Молодечно-2018" (рас.) Праверана 2023-01-27 г.
  13. ^ У ряда игроков «Молодечно» закончились сроки действия контрактов (рас.)
  14. ^ "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (рас.)
  15. ^ Голкипер покинул "Барановичи" по семейным обстоятельствам (рас.). Football.by (2024-09-09). Праверана 2025-03-23 г.
  16. ^ Белорусский вратарь Максим Высоцкий перешел в клуб из чемпионата Кыргызстана (рас.). Football.by (2025-02-06). Праверана 2025-03-23 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]