Уладлен Анікееў
Выгляд
| Уладлен Анікееў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 9 лютага 2004[1] (22 гады) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Віцебск | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022— | Віцебск | 17 (0) |
| 2024—2025 | → Баранавічы | 49 (11) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладле́н Аніке́еў (нар. 9 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў» (у арэндзе зь «Віцебску»).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2020 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску», а неўзабаве пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 8 ліпеня 2022 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (0:2). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену. Улетку 2024 году на правах арэнды далучыўся да «Баранавічаў»[3].