Перайсьці да зьместу

Яан Гуркюф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яан Гуркюф
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1986(1986-07-11)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006 Рэн 94 (6)
2006—2009 Мілян 36 (2)
2008—2009 Бардо 37 (12)
2009—2010 Бардо 32 (6)
2010—2015 Алімпік Ліён 90 (14)
2015—2018 Рэн 49 (7)
2018—2019 Дыжон 8 (0)
Зборныя
2008—2013 Францыя 31 (4)

Яан Гуркюф (па-француску: Yoann Gourcuff; нар. 11 ліпеня 1986 году, Пляэмёр, Францыя) — былы францускі футбаліст брэтонскага паходжаньня, атакавалы паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Францыі. Яан зьяўляецца сынам былога футбаліста, які цяпер працуе футбольным трэнэрам, Крыстыяна Гуркюфа. Паводле словаў Давіда Жыналя, Гуркюф зьяўляўся найлепшым францускім гульцом свайго пакаленьня[4]. Яго стыль гульні й здольнасьці прыцягнулі параўнаньне яго з францускай футбольнай легендай Зынэдынам Зыданам.

Пачаўшы сваю кар’еру ў клюбе «Ляр’ен», галоўным трэнэрам якога быў ягоны бацька Крыстыян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».

У сэзоне 2003—2004 гадоў ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сэзоны былі даволі пасьпяховымі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гуркюф забіў 6 галоў, а «Рэн» скончыў сэзон на 7-м месцы й атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.

Улетку 2006 году вядучыя клюбы Эўропы, такія як «Валенсія», «Аякс» і «Арсэнал», былі зацікаўлены ў куплі гульца, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілян», падпісаўшы кантракт да 2011 году. Сваю кар’еру ў гэтым клюбе Яан пачаў голам у браму грэцкага клюбу АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 году «Мілян» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў францускі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі. Пазьней «Бардо» выкупіў трансфэр Яана за 15 млн эўра.

23 жніўня 2010 году ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на гульца за 22 млн эўра[5]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў зь ліёнцамі пяцігадовы кантракт[6].

Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі[7]. На пляцоўцы Яан зьявіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу зь лікам 3:2[8]. Свой першы гол за францускую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 году ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Румыніі.

Мілян:

Бардо:

Ліён:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]