Перайсьці да зьместу

Масачусэтс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Масачусэц»)
Масачусэтс
Сьцяг Масачусэтсу Герб Масачусэтсу
Сьцяг Масачусэтсу Герб Масачусэтсу
Штат Масачусэтс на мапе ЗША
Мянушка «Штат заліваў»
Сталіца Бостан
Найбуйнейшы горад Бостан
Плошча
44-я па ЗША
- агулам 27 360 км²
- сушы 20 317 км²
- вады 7 043 км²
- % вады 25,7
- шырата 41° 10' пн. ш. па 42° 53' пн. ш.
- даўгата 68° 57' з. д. па 73° 30' з. д.
Насельніцтва
14-е па ЗША
- агулам 6 745 408 (2014)[1]
- шчыльнасьць 324/км²
Дата заснаваньня 6 лютага 1788 (6-ы)
Губэрнатар Charlie Baker
Часавы пас Усходні час: UTC-5/-4
Бостан

Масачу́сэтс (па-ангельску: Commonwealth of Massachusetts) — штат, разьмешчаны на ўсходзе ЗША, на беразе Атлянтычнага акіяна.

Калёнія атрымала сваю назву ад імені мясцовага племя Масачусэт, што азначае «вялікае горнае месца». Першае паселішча было заснаванае ў горадзе Плімут рэлігійнымі ўцекачамі, якія прыплылі на караблі «Мэйфлаўер». За імі рушылі ўсьлед пурытане, якія заснавалі Калёнію Масачусэцкага заліва. Масачусэтс быў адной з 13 амэрыканскіх калёніяў, якія распачалі паўстаньне супраць Ангельшчыны. 6 лютага 1788 году Масачусэтс ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША і стаў шостым штатам новай дзяржавы.

Законы і адміністрацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталіца штата — горад Бостан, яго губэрнатар — Патрык Дэваль, чалец Дэмакратычнай партыі. Сэнатарам ад штата Масачусэтс паводле стану на 6 верасьня 2009 году зьяўляецца Джон Кэры, чалец Дэмакратычнай партыі. Штат мае 10 прадстаўнікоў у ніжняй палаце Кангрэса, усе яны дэмакраты.

Масачусэтс вядомы як самы левы і самы лібэральны з амэрыканскіх штатаў. Паводле рашэньня Вярхоўнага суду штата, 17 траўня 2004 года Масачусэтс пачаў упершыню ў ЗША рэгістраваць аднаполыя шлюбы.

Масачусэтс мяжуе з штатамі Нью-Гэмпшыр і Вэрмонт на поўначы, Нью-Ёрк на захадзе, Канэктыкут і Род-Айлэнд на поўдні, з Атлянтычным акіянам на ўсходзе. Абтокі Вінаграднік Марты і Нантакет разьмешчаныя на поўдні. Бостан — найбуйнейшы горад штата (каля 5,8 мільёнаў жыхароў), але вялікая частка насельніцтва мэтраполіса жыве ў прыгарадах.

Масачусэтс завуць штатам заліваў, з-за некалькіх заліваў на яго ўзьбярэжжы: Масачусэцкі заліў, заліў Кэйп-Код, заліў Базардс, а таксама заліў Нарагасэт.

Валавы прадукт штата за 2007 год склаў 351 мільярд даляраў. У 2006 годзе асабісты прыбытак на чалавека ў штаце складаў каля 47 702 даляраў, 4-ы па краіне. Валавы прадукт штата павялічыўся на 2.6% ад 2004 да 2005, і зараз ён на 3.5% ніжэйшы за сярэдні паказчык па краіне.[2]

Асноўная сельскагаспадарчая прадукцыя штата — марскія прадукты, высадкі, малочныя прадукты, журавіны і гародніна. Асноўная прамысловая прадукцыя — станкі, электрычнае абсталяваньне, навуковыя прылады, друк і выдавецтва, а таксама турызм. Таксама важную эканамічную ролю гуляюць вышэйшая адукацыя, ахова здароўя, і фінансавыя службы.

Дэмаграфічная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва штата (у 2003 годзе) складала 6,4 мільёна чалавек.

Рэлігійная прыналежнасьць насельніцтва:

Асноўныя пратэстанцкія групы: баптысты — 4% ад насельніцтва штата, епіскапальная царква — 3%, мэтадысты і кангрэгацыяністы — па 2%.

Адукацыя і навука

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масачусэтс — маленькі штат, але ў ім сканцэнтравана вялікая колькасьць навуковых і адукацыйных установаў. Толькі ў Бостане (і прыгарадах) размешчаны 8 дасьледчых унівэрсытэтаў: Бостанскі коледж, Бостанскі ўнівэрсытэт, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Масачусэцкі тэхналягічны інстытут, Паўноча-ўсходні ўнівэрсытэт і Унівэрсытэт Масачусэтса - Бостан.

Адзін унівэрсытэт (Гарвардзкі) прыналежыць да лігі плюшчу, тры — да лігі жаночых унівэрсытэтаў Сем сясьцёр.

Спорт і адпачынак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масачусэтс мае багатую гісторыю аматарскіх атлетычных ды прафэсійных камандаў. Большасьць галоўных прафэсійных камандаў шматразова выйгравалі ў чэмпіянатах у адпаведных лігах. Масачусэтскія каманды выйгравалі Кубак Стэнлі пяць разоў (Бостан Бруінз), сямнаццаць Чэмпіянатаў НБА (Бостан Сэлтыкс), тры Супэр Кубкі (Нью-Інгланд Пэтрыатс) ды восем Сусьветных сэрыяў па бэйсболе (сем разоў Бостан Рэд Сокс і адзін раз Бостан Браўс).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масачусэтссховішча мультымэдыйных матэрыялаў