Дэмакратычная партыя
| Дэмакратычная партыя | |
| анг. Democratic Party | |
| | |
| Лідэр партыі | Дэбара Шульц |
|---|---|
| Заснавальнік | Дэмакратычна-рэспубліканская партыя |
| Дата заснаваньня | 1828 |
| Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
| Ідэалёгія | Лібэралізм |
| Моладзевая арганізацыя | Маладыя дэмакраты Амэрыкі |
| Колькасьць | 80 097 731 |
| Колькасьць дэпутатаў | |
| · Палата прадстаўнікоў | 188 / 435 |
| · Сэнат | 44 / 100 |
| · Губэрнатары | 18 / 50 |
| Афіцыйны сайт | www.democrats.org |
Дэмакратычная партыя ЗША — адна зь дзьвюх галоўных партыяў ЗША, заснаваная ў 1828 годзе прыхільнікамі вылучэнца ў прэзыдэнты Эндру Джэксана ў якасьці пераемніцы Рэспубліканска-дэмакратычнай партыі Томаса Джэфэрсана. Ёсьць найстаражытнейшай з існых партыяў сьвету і ня мае пастаяннага сяброўства. Яе неафіцыйны сымбаль — брыкаючыся асёл, яе колер — сіні. Аднойчы на 4 гады склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Між зьездамі дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. У ІІ палове 19 ст. — 20 ст. разьвівалася ў лібэральным кірунку.
Партыя пераважала на палітычнай сцэне ЗША ад заснаваньня да грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў, калі тая падтрымала мяцежныя паўднёвыя штаты[1]. Надалей да 1912 г. кіравала заснаваная Абрагамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным прэзыдэнтам-дэмакратам у той пэрыяд быў Стывэн Кліўлэнд. У XX стагодзьдзі 7 з 17 прэзыдэнтаў ЗША былі дэмакратамі.
Прэзыдэнты
[рэдагаваць | рэдагаваць]19 ст.:
- Эндру Джэксан (1829—1837)
- Марцін Ван Бюран (1837—1841)
- Джэймз Полк (1845—1849)
- Франклін Пірс (1853—1857)
- Джэймз Б’юкэнэн (1857—1861)
- Стывэн Кліўлэнд (1885—1889 і 1893—1897)
20 ст.:
- Ўудра Ўілсан (1913—1921)
- Франклін Рузвэльт (1933—1945)
- Гары Труман (1945—1953)
- Джон Кенэдзі (1961—1963)
- Ліндан Джонсан (1963—1969)
- Джымі Картэр (1971—1975)
- Біл Клінтан (1993—2001)
21 ст.:
- Барак Абама (з 2009-га)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Дэмакратычная партыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1998. — Т. 6. — С. 346. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Маладыя дэмакраты Амэрыкі (анг.)
| Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |