Бостан Сэлтыкс
| Бостан Сэлтыкс | |||
| Заснаваны | 1946 | ||
|---|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Бостан, Масачусэтс, ЗША | ||
| Арэна | ТД-Гардэн | ||
| Галоўны трэнэр | |||
| Чэмпіянат | Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Бо́стан Сэ́лтыкс» (па-ангельску: Boston Celtics) — прафэсійны баскетбольны клюб, які выступае ў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Каманда была заснаваная ў 1946 годзе як адная з васьмі першых камандаў лігі. Клюб месьціцца ў горадзе Бостан, Масачусэтс. Свае хатнія матчы «Сэлтыкс» гуляюць на арэне ТД-Гардэн, якую падзяляюць з хакейным клюбам «Бостан Бруінз». «Сэлтыкс» уважаюцца адной з самых пасьпяховых клюбаў у гісторыі НБА. Яны ўтрымліваюць рэкорды паводле колькасьці здабытых чэмпіёнстваў і паводле колькасьці зафіксаваных перамогаў сярод усіх франшызаў НБА[3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Бостан Сэлтыкс» быў створаны 6 чэрвеня 1946 году прэзыдэнтам карпарацыі Бостан-Гардэн-Арэны Ўолтэрам Браўнам як каманда Амэрыканскай баскетбольнай асацыяцыі. У 1948 годзе каманда ўпершыню трапіла ў плэй-оф, але саступіла «Чыкага Стэгс» зь лікам 4:1. У 1949 годзе каманда ня трапіла ў плэй-оф, заняўшы пятае месца ва Ўсходнім дывізіёне. Затым, 3 жніўня 1949 году, каманда стала часткай Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі па зьліцьці ліг[5][6]. У 1950 годзе «Сэлтыкс» падпісалі кантракт з Чакам Купэрам, стаўшы першай франшызай НБА, якая задрафтавала чарнаскурага гульца[7]. «Сэлтыкс» мелі цяжкасьці ў першыя гады свайго існаваньня, пакуль ня быў наняты трэнэр Рэд Аўэрбах[8].

У пачатку існаваньня франшызы ў Аўэрбаха не было памочнікаў, ён асабіста ладзіў усе трэнаваньні, рупіўся разборам камандаў супернікаў, а таксама шукаў патэнцыйных гульцоў на драфце каледжаў ды плянаваў усе выезды. Па сэзоне 1955—1956 гадоў Аўэрбах зрабіў ашаламляльны абмен, адправіўшы стала ўдзельніка Матчу ўсіх зорак Эда Маколі ў «Сэнт-Луіс Гокс» на другі агульны выбар на драфце. Аўэрбах скарыстаў гэты выбар, каб узяць цэнтравога Ўнівэрсытэту Сан-Францыска Біла Расэла. Аўэрбах таксама набыў выдатнага гульца і пачаткоўца году НБА 1957 году Тома Гэйнсана. І Расэл, і Гэйнсан надзвычай добра працавалі з Бобам Кузі, ды ўтрох яны сталіся гульцамі, вакол якіх Аўэрбах збудаваў новы «Сэлтыкс». Зь Білам Расэлам «Сэлтыкс» выйшлі ў фінал НБА 1957 году і перамаглі «Сэнт-Луіс Гокс» у сямі гульнях, здабыўшы свой першы тытул у НБА. Па набыцьці Кей-Сі Джонза ў 1958 годзе ў «Сэлтыкс» ужо цалкам склала чэмпіёнская дынастыя, якая праіснавала больш за дзесяць гадоў. У 1959 годзе «Сэлтыкс» зноў здабылі перамогу ў НБА, абгуляўшы «Мінэапаліс Лэйкерз», што стала першым зь іх рэкордных васьмі запар чэмпіёнскіх тытулаў. За гэты час «Сэлтыкс» пяць разоў сутыкаліся з «Лэйкерз» у фінале, што стала пачаткам напружанага і часта жорсткага суперніцтва, якое ахапіла некалькі пакаленьняў. «Сэлтыкс» канца 1950-х і пачатку 1960-х гадоў шырока лічацца адной з самых дамінантных камандаў усіх часоў[9]. Аўэрбах сышоў з пасады трэнэра па сэзоне 1965—1966 гадоў, а Расэл заняў пасаду гульца-трэнэра, што было хітрыкам Аўэрбаха, які, такім чынам, намагаўся ўтрымаць Расэла ў Бостане. Зь ягоным прызначэньнем Аўэрбах заняў пасаду генэральнага кіраўніка, дзе працаваў да 1980-х гадоў.

Сэзон 1969—1970 гадоў быў годам перабудовы. З набыцьцём Пола Сайласа і будучых баскетбалістаў Залі славы Дэйва Коўэнза[10] і Джо-Джо Ўайта[11], «Сэлтыкс» неўзабаве зноў вярнуўся да ліку лідэраў. Па паразе ў фінале Ўсходняй канфэрэнцыі ў 1972 годзе «Сэлтыкс» перагрупаваліся, але новы сэзон скончыўся расчараваньнем, бо ў сямі гульнях фіналу канфэрэнцыі яны саступілі «Нью-Ёрк Нікс». Джон Гаўлічэк атрымаў траўму правага пляча ў шостай гульні і быў вымушаны гуляць у сёмай гульні, кідаючы левай рукою. «Сэлтыкс» вярнуліся ў плэй-оф у наступным годзе, перамогшы «Мілўокі Бакс» у фінале НБА 1974 году і здабыўшы свой 12-ы чэмпіёнскі тытул.

У 1976 годзе каманда выйграла чарговы чэмпіянат, але пасьля гэтага і выхаду ў плэй-оф у 1977 годзе бостанцы перайшлі ў чарговую фазу перабудовы. На драфце НБА 1977 году «Сэлтыкс» абралі маладога нападніка з унівэрсытэту Шарлот на імя Сэдрык Максўэл. А праз год Аўэрбах рызыкнуў і абраў на драфце юніёра Лары Бэрда з Індыянскага ўнівэрсытэту пад шостым агульным нумарам, ведаючы, што Бэрд застанецца ў каледжы яшчэ на адзін год. Тым часам адносіны паміж уладальнікам франшызы Браўнам і дырэктарам Аўэрбахам пагоршыліся, асабліва пасьля таго, як Браўн пастанавіў набыць Боба Макаду ў лютым 1979 году[12] ў абмен на тры выбары ў першым раўндзе драфту, якія Аўэрбах спадзяваўся выкарыстаць дзеля аднаўленьня франшызы[13]. Праз спрэчкі Аўэрбах ледзь не пакінуў Бостан, каб уладкавацца на працу ў «Нью-Ёрк Нікс»[13], але маючы моцную падтрымку грамадскасьці, усё склалася на карысьць Аўэрбаха. Браўн прадаў каманду новаму ўласьніку ў 1979 годзе[14].
Тым часам у сэзоне 1979—1980 гадоў за «Сэлтыкс» дэбютаваў Бэрд. З новым уладальнікам Аўэрбах зрабіў шэраг крокаў, якія вярнулі каманду на вяршыню. «Вялікая тройка» ў складзе Бэрда, Кевіна Макгэйла і Робэрта Пэрыша гуляла разам за «Сэлтыкс» да 1992 году ды тройчы прыносіла клюбу тытул чэмпіёнаў НБА[15], а пазьней была названая найлепшай лініяй нападу НБА ўсіх часоў[16][17][18][19]. У 1981 годзе бостанцы выйгралі чэмпіянат, выгуляўшы «Г’юстан Рокетс», а Максўэл быў названы самым каштоўным гульцом фіналу НБА. Наступны фінал для клюбу быў праз тры гады, дзе іх чакалі «Лос-Анджэлес Лэйкерз». Бэрд быў названы найлепшым гульцом фіналу. У 1985 годзе «Лэйкерз» і «Сэлтыкс» зноў сышліся ў фінале, але ўжо «Лэйкерз» сьвяткавалі перамогу.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]В = выйгрышы, П = паразы, А% = адсотак выйграных матчаў
| «Бостан Сэлтыкс» у НБА | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Сэзон | В | П | А% | Плэй-оф | Вынікі |
| 1946—1947 | 22 | 38 | .367 | Прайгралі ў чвэрцьфінале | Чыкага Стэгс 2, Бостан 1 |
| 1947—1948 | 20 | 28 | .417 | ||
| 1948—1949 | 25 | 35 | .417 | ||
| 1949—1950 | 22 | 46 | .324 | ||
| 1950—1951 | 39 | 30 | .565 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Нью-Ёрк 2, Бостан 0 |
| 1951—1952 | 39 | 27 | .591 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Нью-Ёрк 2, Бостан 1 |
| 1952—1953 | 46 | 25 | .648 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Бостан 2, Сайрэк’юз 0 Нью-Ёрк 3, Бостан 1 |
| 1953—1954 | 42 | 30 | .583 | Round-Robin Round-Robin Прайгралі ў фінале дывізіёну | Сайрэк’юз 2, Бостан 0 Бостан 2, Нью-Ёрк 0 Сайрэк’юз 2, Бостан 0 |
| 1954—1955 | 36 | 36 | .500 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Бостан 2, Нью-Ёрк 1 Сайрэк’юз 3, Бостан 1 |
| 1955—1956 | 39 | 33 | .542 | Прайгралі ў паўфінале дывізіёну | Сайрэк’юз 2, Бостан 1 |
| 1956—1957 | 44 | 28 | .611 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 3, Сайрэк’юз 0 Бостан 4, Сэнт-Луіс 3 |
| 1957—1958 | 49 | 23 | .681 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Прайгралі ў фінале | Бостан 4, Філадэлфія 1 Сэнт-Луіс 4, Бостан 2 |
| 1958—1959 | 52 | 20 | .722 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Сайрэк’юз 3 Бостан 4, Мінэапаліс 0 |
| 1959—1960 | 59 | 16 | .787 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Філадэлфія 2 Бостан 4, Сэнт-Луіс 3 |
| 1960—1961 | 57 | 22 | .722 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Сайрэк’юз 1 Бостан 4, Сэнт-Луіс 1 |
| 1961—1962 | 60 | 20 | .750 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Філадэлфія 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1962—1963 | 58 | 22 | .725 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Цынцынаці 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 2 |
| 1963—1964 | 59 | 21 | .738 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Цынцынаці 1 Бостан 4, Сан-Францыска 1 |
| 1964—1965 | 62 | 18 | .755 | Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Філадэлфія 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 1 |
| 1965—1966 | 54 | 26 | .675 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 3, Цынцынаці 2 Бостан 4, Філадэлфія 1 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1966—1967 | 60 | 21 | .741 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Прайгралі ў фінале дывізіёну | Бостан 3, Нью-Ёрк 1 Філадэлфія 4, Бостан 1 |
| 1967—1968 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Дэтройт 2 Бостан 4, Філадэлфія 3 Бостан 4, Лос-Анджэлес 2 |
| 1968—1969 | 48 | 34 | .585 | Выйгралі ў паўфінале дывізіёну Выйгралі ў фінале дывізіёну Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Філадэлфія 1 Бостан 4, Нью-Ёрк 2 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1969—1970 | 34 | 48 | .415 | ||
| 1970—1971 | 44 | 38 | .537 | ||
| 1971—1972 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Атланта 2 Нью-Ёрк 4, Бостан 1 |
| 1972—1973 | 68 | 14 | .829 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Атланта 2 Нью-Ёрк 4, Бостан 3 |
| 1973—1974 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Бафала 2 Бостан 4, Нью-Ёрк 1 Бостан 4, Мілўокі 3 |
| 1974—1975 | 60 | 22 | .732 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Г’юстан 1 Вашынгтон 4, Бостан 2 |
| 1975—1976 | 54 | 28 | .659 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Бафала 2 Бостан 4, Кліўлэнд 2 Бостан 4, Фінікс 2 |
| 1976—1977 | 44 | 38 | .537 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Бостан 2, Сан-Антоніё 0 Філадэлфія 4, Бостан 3 |
| 1977—1978 | 32 | 50 | .390 | ||
| 1978—1979 | 29 | 53 | .354 | ||
| 1979—1980 | 61 | 21 | .744 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Г’юстан 0 Філадэлфія 4, Бостан 1 |
| 1980—1981 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Бостан 4, Чыкага 0 Бостан 4, Філадэлфія 1 Бостан 4, Г’юстан 2 |
| 1981—1982 | 63 | 19 | .768 | Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Вашынгтон 1 Філадэлфія 4, Бостан 3 |
| 1982—1983 | 56 | 26 | .683 | Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Мілўокі 4, Бостан 0 |
| 1983—1984 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Бостан 3, Вашынгтон 1 Бостан 4, Нью-Ёрк 3 Бостан 4, Мілўокі 1 Бостан 4, Лос-Анджэлес 3 |
| 1984—1985 | 63 | 19 | .768 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Бостан 3, Кліўлэнд 1 Бостан 4, Дэтройт 2 Бостан 4, Філадэлфія 1 Лос-Анджэлес 4, Бостан 2 |
| 1985—1986 | 67 | 15 | .817 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Бостан 3, Чыкага 0 Бостан 4, Атланта 1 Бостан 4, Мілўокі 0 Бостан 4, Г’юстан 2 |
| 1986—1987 | 59 | 23 | .720 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Бостан 3, Чыкага 0 Бостан 4, Мілўокі 3 Бостан 4, Дэтройт 3 Лос-Анджэлес 4, Бостан 2 |
| 1987—1988 | 57 | 25 | .695 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 3, Нью-Ёрк 1 Бостан 4, Атланта 3 Дэтройт 4, Бостан 2 |
| 1988—1989 | 42 | 40 | .512 | Прайгралі ў першым раўндзе | Дэтройт 3, Бостан 0 |
| 1989—1990 | 52 | 30 | .634 | Прайгралі ў першым раўндзе | Нью-Ёрк 3, Бостан 2 |
| 1990—1991 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Бостан 3, Індыяна 2 Дэтройт 4, Бостан 2 |
| 1991—1992 | 51 | 31 | .622 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Бостан 3, Індыяна 0 Кліўлэнд 4, Бостан 3 |
| 1992—1993 | 48 | 34 | .585 | Прайгралі ў першым раўндзе | Шарлот 3, Бостан 1 |
| 1993—1994 | 32 | 50 | .390 | ||
| 1994—1995 | 35 | 47 | .427 | Прайгралі ў першым раўндзе | Арланда 3, Бостан 1 |
| 1995—1996 | 33 | 49 | .402 | ||
| 1996—1997 | 15 | 67 | .183 | ||
| 1997—1998 | 36 | 46 | .439 | ||
| 1998—1999 | 19 | 31 | .380 | ||
| 1999—2000 | 35 | 47 | .427 | ||
| 2000—2001 | 36 | 46 | .439 | ||
| 2001—2002 | 49 | 33 | .598 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Бостан 3, Філадэлфія 2 Бостан 4, Дэтройт 1 Нью-Джэрзі 4, Бостан 2 |
| 2002—2003 | 44 | 38 | .537 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Бостан 4, Індыяна 2 Нью-Джэрзі 4, Бостан 0 |
| 2003—2004 | 36 | 46 | .439 | Прайгралі ў першым раўндзе | Індыяна 4, Бостан 0 |
| 2004—2005 | 45 | 37 | .549 | Прайгралі ў першым раўндзе | Індыяна 3:4 |
| 2005—2006 | 33 | 49 | .402 | ||
| 2006—2007 | 24 | 58 | .293 | ||
| 2007—2008 | 66 | 16 | .805 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале | Атланта 4:3 Кліўлэнд 4:3 Дэйтройт 4:2 Лэйкерз 4:2 |
| 2008—2009 | 62 | 20 | .756 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Чыкага 4:3 Арланда 3:4 |
| 2009—2010 | 50 | 32 | .610 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Выйгралі ў фінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале | Маямі 4:1 Кліўлэнд 4:2 Арланда 4:2 Лэйкерз 3:4 |
| 2010—2011 | 56 | 26 | .683 | Выйгралі ў першым раўндзе Прайгралі ў паўфінале канфэрэнцыі | Нью-Ёрк 4:0 Маямі 1:4 |
| 2011—2012 | 39 | 27 | .591 | Выйгралі ў першым раўндзе Выйгралі ў паўфінале канфэрэнцыі Прайгралі ў фінале канфэрэнцыі | Атланта 4:2 Філадэлфія 4:3 Маямі 3:4 |
| 2012—2013 | 41 | 40 | .506 | Прайгралі ў першым раўндзе | Нью-Ёрк 2:4 |
| 2013—2014 | 25 | 57 | .305 | ||
| Усяго | 3452 | 2378 | .592 | ||
| Плэй-оф | 344 | 253 | .576 | 17 тытулаў | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.nba.com/celtics/team/coaching-staff
- ↑ https://www.espn.com/nba/story/_/id/35672652/celtics-joe-mazzulla-named-head-coach-gets-extension
- ↑ Rosenstein, Greg. NBA Finals: Celtics defeat Mavericks for record-setting 18th championship // NBC News, 06.2024 г.
- ↑ NBA Season Recaps: A look back at every season since 1946. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 09.2016 г.
- ↑ NBL, BAA merge, end pro net war // The Republic, 04.08.1949 г.
- ↑ Celtics History Highlights. NBA Media Ventures, LLC. Архіўная копія ад 12.2022 г.
- ↑ Top Moments: Earl Lloyd, Chuck Cooper, Nat Clifton blaze new path in NBA // NBA, 09.2021 г. Архіўная копія ад 12.2022 г.
- ↑ Hilton, Lisette Auerbach's Celtics played as a team, espn.go.com/classic. Retrieved August 28, 2009.
- ↑ Berube, Reagan. High Five // NBA Media Ventures, LLC Архіўная копія ад 06.2011 г.
- ↑ The Naismith Memorial Basketball Hall of Fame :: Dave Cowens. www.hoophall.com. Архіўная копія ад 07.2019 г.
- ↑ The Naismith Memorial Basketball Hall of Fame :: Jo Jo White Архіўная копія ад 10.2016 г.
- ↑ Goldaper, Sam (02.1979) Knicks Send McAdoo To Celtics for 3 Picks. The New York Times. Архіўная копія ад 03.2020 г.
- 1 2 Golden, Daniel (10.05.1987). «Brown Yearns for Old Kentucky Home; He’d Love to Return to the Governor's Mansion – And So Far, He’s the Frontrunner». The Boston Globe.
- ↑ Pluto, Terry (1990). «Loose Balls: The Short, Wild Life of the American Basketball Association». Simon and Schuster. — С. 347. — ISBN 0-671-67390-4.
- ↑ UTC, Posted on 10 26 10 2:05 AM RealClearSports – 1. Bird/McHale/Parish. www.realclearsports.com. Архіўная копія ад 12.2018 г.
- ↑ Montville, Leigh Where's the Chief? Robert Parish left the game vowing never to return. But like his old teammates from Boston, he's no longer content to be on the sideline. Vault. Архіўная копія ад 06.2019 г.
- ↑ Wiggins, David K.; Rodgers, R. Pierre Rivals: Legendary Matchups That Made Sports History. — University of Arkansas Press. — ISBN 9781610753494
- ↑ Larry Bird Bio. Turner Sports Interactive, Inc. Архіўная копія ад 01.2012 г.
- ↑ Jacobs, Jeff (01.1998) FANS JUST SEE THAT NUMBER. courant.com. Архіўная копія ад 03.2020 г.
