Перайсьці да зьместу

Кварк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СымбальНазваЗарадМаса
бел.анг.
Першае пакаленьне
dнайніжэйшыdown 1/3~ 5 МэВ/c²
uнайвышэйшыup +2/3~ 3 МэВ/c²
Другое пакаленьне
sдзіўныstrange 1/395 ± 25 МэВ/c²
cзачараваныcharm +2/31,8 ГэВ/c²
Трэцяе пакаленьне
bпрыгожыbeauty (bottom) 1/34,5 ГэВ/c²
tпраўдзівыtruth (top) +2/3171 ГэВ/c²

Кварк — фундамэнтальная часьцінка ў стандартнай мадэлі, якая не назіраецца ў свабодным стане. Гіпотэза пра існаваньне кваркаў узьнікла ў 1964 г. у схеме ўнітарнае сымэтрыі. Тэорыя прыпісвае кваркам дробны электрычны зарад (1/3 і 2/3 ад элемэнтарнага). Паводле стандарнае мадэлі зь іх складаюцца ўсе гадроны. З трох — барыёны, і з пары кварк-антыкварк — мэзоны. Пошукі кваркаў да гэтага часу не далі посьпеху, калі не лічыць 6 вельмі супярэчлівых выпадкаў выяўленьня іх у касьмічных прамянях. На дадзены момант вядомыя 6 «водараў» кваркаў, уласьцівасьці якіх прыведзеныя ў табліцы.