Перайсьці да зьместу

Марсэлу Віейра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марсэла Віейра»)
Марсэлу
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 траўня 1988(1988-05-12)[1][2][3] (36 гадоў)
Рост 174 см[4]
Вага 80 кг[4]
Пазыцыя задні абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Флумінэнсі
Нумар 12
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2007—2022
2022—2023
2023—
Флумінэнсі
Рэал Мадрыд
Алімпіякос Пірэй
Флумінэнсі
30 (6)
386 (26)
5 (0)
32 (2)
Зборныя
2006—2018 Бразылія 58 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
6 ліпеня 2018.

Марсэлу Віейра да Сылва Жуніёр (па-партугальску: Marcelo Vieira da Silva Júnior; нар. 12 траўня 1988 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца клюбу «Флумінэнсі» і былы гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Марсэлу пачынаў кар’еру ў футзале, аднак у 13 гадоў ён далучыўся да акадэміі футбольнага клюбу «Флумінэнсі», у складзе якога дэбютаваў у 2005 годзе.

Марсэлу ўвайшоў у склад мадрыдзкага «Рэалу» падчас студзеньскага трансфэрнага вакна ў 2007 годзе. Па прыбыцьці прэзыдэнт каралеўскага клюбу Рамон Кальдэрон сказаў, што малады гулец вельмі важны для клюбу. Многія гледачы віталі яго як патэнцыйнага пераемніка Рабэрту Карласа на левым флянзе абароны. Дэбютаваў футбаліст 7 студзеня 2007 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Дэпартыва», дзе «сьметанковыя» трывалі паразу зь лікам 0:2[5]. 14 красавіка 2007 году трэнэр мадрыдцаў Фабіё Капэльлё ўпершыню выпусьціў гульца ў стартавым складзе ў матчы супраць «Расінгу», аднак і ў гэтым матчы «Рэал» трываў паразу зь лікам 1:2.

У сэзоне 2007—2008 гадоў Марсэлу правёў амаль усе матчы клюбу пад кіраўніцтвам Бэрнда Шустэра. Ягоныя здольнасьці, хуткасьць па полі, гульня ў нападзе і надзейная гульня ў абароне дазволіла яму стаць вельмі важным гульцом для «Рэалу». Аднак ужо 2009 год стаў для гульца няўдалым, бо новы трэнэр клюбу Хуандэ Рамас больш давяраў месца ў складзе аргентынцу Габрыелю Гайнцэ. Пасьля сыходу трэнэра, Марсэлу зноўку пачаў выходзіць у пачатковым складзе.

У 2012 годзе трапіў у сымбалічную зборную сьвету[6]

Аўтар аднаго з галоў у фінале Лігі Чэмпіёнаў 2014 году[7].

Марсэлу забіў гол у сваім дэбютным матчы супраць зборнай Ўэйлзу, матч скончыўся перамогай зборнай Бразыліі зь лікам 2:0.

«Рэал»:

«Флумінэнсі»:

Бразылія:

  1. ^ а б в Marcelo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MARCELO viera da silva junior // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Marcelo Vieira da Silva Júnior // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б в г https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/marcelo-vieira-da-silva
  5. ^ Deportivo v Real Madrid – 7th January 2007. Sky Sports.
  6. ^ Ліянэль Месі чацверты раз запар атрымаў «Залаты мяч». Наша Ніва (7 студзеня 2013).
  7. ^ «Рэал» — пераможца Лігі чэмпіёнаў, дзясяты раз. Наша Ніва (25 мая 2014).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]