Перайсьці да зьместу

Лібан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ліван»)
Лібан
па-арабску: الجمهورية اللبنانية
па-арабску: لبنان
па-ангельску: Republic of Lebanon
па-ангельску: Lebanon
па-малайску: Republik Lubnan
па-малайску: Lubnan
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
гімн Лібану[d]
Дата заснаваньня: 22 лістапада 1943
Афіцыйная мова: арабская мова[1]
Сталіца: Бэйрут
Форма кіраваньня: парлямэнцкая рэспубліка
прэм’ер-міністар Лібану[d]: Наджыб Мікаці[d]
Заканадаўчы орган: Нацыянальная асамблея Лібану[d]
Плошча:
  • 10 452 ± 1 км²
Насельніцтва:
  • 5 261 372 чал. (ліпень 2021)[2]
Валюта: лібанскі фунт
Індэкс дэмакратыі: 4,16[3]
Каэфіцыент Джыні: 31,8[4]
ІРЧП: 0,706[5]
Часавы пас: UTC+2, UTC+03:00, DAZD, EEDT і Азія / Бэйрут[d][6]
Аўтамабільны знак: RL
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .lb
Тэлефонны код: +961
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Бэйрут

Ліба́н (па-арабску: لبنان‎), афіцыйная назва Рэспубліка Лібану (араб. الجمهورية اللبنانيةal-Jumhūriyya al-Lubnāniyya) — краіна ў Заходняй Азіі, на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Сырыяй, на поўначы з Ізраілем.

Насельніцтва Лібану — больш за 5 млн чалавек, плошча — 10 452 км². Сталіца і найвялікшае места — Бэйрут.

Найстарэйшыя сьляды цывілізацыі на тэрыторыі Лібану датаваны 5000 рокам да Н. Хр. У 3200-539 да н. э. тэрыторыя сучаснай дзяржавы ўваходзіла ў склад Фінікійскай імпэрыі. У 64 да н. э. яе захапілі рымляне. Пасьля VII стагодзьдзя Лібан уваходзіў у склад розных халіфатаў. У XI стагодзьдзі з пачаткам крыжовых паходаў былі створаныя крыжацкія дзяржавы, пазьней заваяваныя Аюбідамі, Мамлюкамі і ўрэшце асманамі. У XIX стагодзьдзі за часам Абдулмэджыда I паўстала першая протадзяржава — Горны Лібан(d) для мараніцкіх хрысьціянаў(d), што жылі ў Лібане.

Пасьля распаду Асманскай імпэрыі тэрыторыя сучаснага Лібану увайшла ў мандат Францыі(d), якая стварыла Вялікі Лібан. Пасьля заваёвы Францыі Нямеччынай Лібан здолеў здабыць незалежнасьць і ўтварыў форму канфэсійнай дзяржавы(d) з падзелам палітычнай улады(d) паміж асноўнымі рэлігійнымі канфэсіямі. Пасьля непрацяглага зацішнага існаваньня краіна абрынулася ў доўгатрывалую грамадзянскую вайну (1975—1990). Да таго ж частка тэрыторыі трапіла пад сырыйскую(d) (1976—2005), частка — пад ізраільскую(d) акупацыю (1985—2000).

Цяпер Лібан адносіцца да краінаў у стадыі разьвіцьця і з вышэй за сярэдні даходам на душу насельніцтва. У 2019 року пачаўся крызіс ліквіднасьці(d), што выклікаў абвал нацыянальнай валюты, палітычную нестабільнасьць, павальны брак рэсурсаў ды высокі ўзровень беспрацоўя. Сусьветны банк ахарактарызаваў лібанскі эканамічны крызіс адным з найгоршых у сьвеце з XIX стагодзьдзя.

Лібан ёсьць адной з дзяржаваў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Арабскай лігі. Уваходзіць у Рух недалучэньня, Арганізацыю ісламскага супрацоўніцтва, Франкафонію і Групу 77.

У ліпені — жніўні 2006 году адбываўся канфлікт з Ізраілем, які змагаўся супраць групоўкі «Хэзбала», што кантралявала паўднёвую частку Лібану.

Адміністрацыйны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібан падзяляецца на 6 правінцыяў (махафаза), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 25 раёнаў (када). Раёны дзеляцца на акругі.

Правінцыі:

  1. Бэйрут
  2. Горны Лібан
  3. Паўночны Лібан
  4. Бэка
  5. Набатыя
  6. Паўднёвы Лібан

Лібан знаходзіцца на Блізкім Усходзе. На захадзе мае выхад да Міжземнага мора, узьбярэжная лінія складае 225 км. На поўначы і ўсходзе мяжуе з Сырыяй, на поўдні з Ізраілем. Сырыйска-лібанская мяжа складае 375 км, лібана-ізраільская — 79 км. Невялікі кавалак мяжы з Галанскімі вышынямі (Фермы Шэбаа), зьяўляецца спрэчнай тэрыторыяй.

Большая частка Лібану — горы, акрамя даліны Бэкаа на паўночным усходзе і выцягнутага з поўначы на поўдзень марскога ўзьбярэжжа. Узьбярэжны Лібан аддзяляецца ад усходніх рэгіёнаў горнымі ланцугамі Лібан і Антылібан. У краіне ёсьць радовішчы вапняку, жалезнай руды, солі. Лібан багаты на водныя рэсурсы. Рака Літані зьяўляецца асноўнай крыніцай вады для паўночных раёнаў Лібану.

Лібан знаходзіцца пад уплывам міжземнаморскага клімату. На ўзьбярэжных рэгіёнах зіма прахладная, а лета — вільготнае і сьпякотнае. Зімой у гарах тэмпэратура апускаецца ніжэй за 0°С, магчымы сьнег, летам сьпякотна і суха. Нягледзячы на тое, што сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Лібане болей чым у суседніх краінах, на паўночным усходзе клімат сухі, з-за таго, што горы перашкаджаюць надыходу вільготнага паветра з мора. Здараюцца пяшчаныя і пылавыя буры.

У старажытным Лібане ў вялікай колькасьці расьлі лясы лібанскага кедру, які стаў сымбалем краіны. Стагодзьдзямі дрэвы рубіліся для патрэбаў карабельнага будаўніцтва. Гэта прывяло да таго, што ў наш час ад лясоў засталіся невялікія выспачкі зелені.

Лібан — арабская краіна (95% насельніцтва арабы), але ў той жа час, яна зьяўляецца выспачкай хрысьціянства ў ісламскім сьвеце. Колькасьць хрысьціянаў дасягае 40% насельніцтва, але ў наш час хрысьціяне вымушаны пакідаць краіну праз палестынскіх тэрарыстаў і Хэзбалу.

Самая значная мусульманская грамада Лібану — шыіты (40% насельніцтва). Яны жывуць у асноўным на мяжы з Сырыяй і Ізраілем. Паўднёвалібанскія шыіты сталі асновай Хэзбалы (Партыі Алаху), якая прызнана міжнародным супольніцтвам тэрарыстычнай арганізацыяй, але мае пэўную колькасьць месцаў у Лібанскім парлямэнце.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]