Перайсьці да зьместу

Кедр лібанскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лібанскі кедр»)
Кедр лібанскі

Кедр лібанскі (Cedrus libani) — від хваёвых дрэваў з роду кедр сямейства сасновыя. Вечназялёнае іглічнае дрэва. У спрыяльных умовах дасягае вышыні 40-50 м пры дыямэтры ствала да 2,5 м. Крона ў маладым узросьце канічная, з узростам набывае сплошчаную, шырокую, парасонападобную форму.