Лібанскі фунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лібанскі фунт
Краіна Лібан
Падзел кірш
Код ISO-4217 LBP
Сымбаль ل.ل., LL і LL
Цэнтральны банк Banque du Liban[d]
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Ліба́нскі фунт (па-арабску: ليرة‎, ISO 4217: LBP) — афіцыйная валюта Лібану. Яна дзеліцца на 10 кіршаў (па-арабску: قرش‎), але ў выніку інфляцыі яны не ўжываюцца. Надпісы на ўсіх банкнотах валюты ўжываюцца на арабскай і францускай мовах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да Першай сусьветнай вайны, на тэрыторыі Лібану выкарыстоўвалася турэцкая ліра. Пасьля падзеньня Асманскай імпэрыі1918 г.), пачаў выкарыстоўвацца эгіпецкі фунт. Пасьля перадачы кантролю над Сырыяй і Лібанам Францыі, фунт быў заменены новай валютай — фунтам Сырыі і Лібану. З 1939 году лібанская валюта афіцыйна была аддзеленая ад сырыйскай, але захоўвалася прывязка да францускага франку па фіксаваным курсе. У 1941 годзе, пасьля заваяваньня Францыі нацысцкай Германіяй, лібанскі фунт быў прывязаны да Брытанскага фунту па курсе 1 брытанскі фунт = 8,83 лібанскага фунту. Пасьля вайны прывязка да франку была адноўлена.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лібанскі фунтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў