Літані
Літані | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Міжземнае мора |
Краіны басэйну | Лібан |
Даўжыня |
|
Плошча басэйну | 1940 км² |
Літані (па-арабску: نهر الليطاني), у антычнасьці Леонтас (па-старажытнагрэцку: Λεόντης — львіная рака) — рака ў паўднёвым Лібане, якая выцяка з даліны Бэкаа і ўпадае ў Міжземнае мора на поўнач ад Тыру. Найдаўжэйшая рака Лібану працягласьцю 140 км, працякае толькі ўнутры краіны. Асноўная крыніца абвадненьня, водазабесьпячэньня, і гідраэнэргетыкі ня толькі Паўднёвага Лібану, але і краіны ў цэлым.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва ракі паходзіць ад угарыцкага боства Лтн(d), сямігаловага марскога зьмея і служкі марскога бога Яма(d).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня Літані разам з прытокамі складае 174 км, на працягу якіх клімат зьмяняецца ад сухога кантынэнтальнага да вільготнага субтрапічнага. Плошча вадазбору складае 2110 км², што займае каля 20% плошчы краіны. Вадазборны басэйн складае каля 30% усяго вадапатоку Лібану.
Большую частку рэчышча ідзе на поўдзень паралельна сырыйскай граніцы, пасьля чаго рэзка заварочвае на захад. На гэтым адцінку рака называецца Касыміе і цячэ амаль раўналежна граніцы з Ізраілем. За 10 км на поўнач ад Тыру на рацэ стаіць старажытны Леонцкі мост(d).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ранейшыя гісторыкі лічылі, што біблійны Місфэрот-Маім, куды Ісус Навін выгнаў пераможаныя плямёны, знаходзіўся ў вусьці ракі Літані.
У чэрвені 1941 року ў вусьці адбылася бітва брытанска-аўстралійскіх войскаў(d) з сіламі Вішысцкай Францыі.
У 1959 адкрытае штучнае возера Караун і дамба Літана вышынёй 60 м ды даўжынёй 1350 м. Найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя краіны здольная вырабляць 185 МВт электрычнасьці.