Антылібан
| Антылібан | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Хермон[d] | |
| Вышыня | 2814 м н. у. м. |
| Памеры | |
| Даўжыня |
|
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Сырыя |
| Краіна | |
Антыліба́нскія го́ры (па-арабску: جبال لبنان الشرقية) — горны хрыбет на мяжы між Лібанам і Сырыяй працягласьцю к. 150 км. Большая частка хрыбту ляжыць на сырыйскім баку.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прынятая на Захадзе назва Антылібан паходзіць з грэцкага і лацінскага Antilibanus, бо гэтая гара ляжыць насупраць (anti-) і раўналежна гары Лібан (Libanus).
Геалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Антылібанскі хрыбет мае даўжыню прыкладна 150 км. На поўдні сутыкаецца з Галянскімі вышынямі. Найвышэйшыя пункты — гара Хермон (Джабаль аль-Шэйх) вышынёй 2814 м і Та’ла’т Муса вышынёй 2669 м.
Антылібанскія горы антыклінальныя. Пераважаюць вапняковыя і крэйдавыя пароды зь юрскіх часоў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На поўначы Антылібанскі горны хрыбет даходзіць амаль да шыраты сырыйскага Хомсу, на поўдні — гарой Хермон на мяжы з Галянскімі вышынямі. На захадзе Антылібану пралягаюць даліны, што аддзяляюць яго ад Лібану: Бэкаа з поўначы і даліна ракі Хасбані з поўдню. На ўсходзе, у Сырыі, пачынаецца Ўсходняе плято.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |