Вялікі Лібан
| Вялікі Лібан | |||||
| па-арабску: الانتداب الفرنسي على لبنان | |||||
|
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1 верасьня 1920 | ||||
| Афіцыйная мова: | француская мова і арабская мова | ||||
| Сталіца: | Бэйрут | ||||
| Форма кіраваньня: | прэзыдэнцкая рэспубліка
| ||||
| Рэлігія: | хрысьціянства і іслам | ||||
Дзяржава Вялікага Лібану (па-арабску: دولة لبنان الكبرى, па-француску: État du Grand Liban), нефармальная назва Францускі Лібан — абвешчаная 1 верасьня 1920 дзяржава, з траўня 1926 року стала Лібанскай рэспублікай (па-арабску: الجمهورية اللبنانية al-Jumhūrīyah al-Lubnānīyah, па-француску: République libanaise), а пасьля цяперашнім Лібанам.
Створаная паводле мандату Лігі Нацый(d) як мандат у Сырыі і Лібане(d), заплянаваны на 1923 рок. Аднак пасьля Сэўрскага пагадненьня, якое зафіксавала распад Асманскай імпэрыі, апеку над гэтымі тэрыторыямі ўзялі Вялікабрытанія і Францыя, і лібанскую частку атрымала Францыя.
Генэрал Гуро абвясьціў дзяржаву ў ейных цяперашніх межах, усталяваў сталіцай Бэйрут, надаў сьцяг, які спалучаў колеры Францыі зь лібанскім кедрам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |