Перайсьці да зьместу

Фэрмы Шэбаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа разьмяшчэньня фэрмаў Шэбаа

Фэ́рмы Шэбаа (па-арабску: مزارع شبعا‎, Mazāri' Šib‘ā, па-габрэйску: חוות שבעא Havot Sheba‘a) альбо гара Доў (па-габрэйску: הר דב) — паласа зямлі на лібанска-сырыйскай граніцы даўжынёй 11 км і шырынёй 2,5 км. Назва паласы паходзіць ад фэрмаў, якія абслугоўвалі жыхары лібанскага места Шэбаа.

Лібан і Сырыя лічаць фэрмы лібанскай тэрыторыяй, а Ізраіль — сырыйскай. За часам Францускага мандату ўлады не пасьпелі дэмаркаваць граніцу між Лібанам і Сырыяй, але ў 1920—1930-х роках жыхары паласы плацілі падаткі лібанскаму ўраду. Ад пачатку 1950-х да ізраільскай акупацыі Галанскіх вышыняў у Шасьцідзённай вайне de facto тэрыторыяй кіравала Сырыя. У 1978 року Ізраіль акупаваў Паўднёвы Лібан. У 1981 Ізраіль акупаваў Галанскія вышыні, а разам зь імі і фэрмы Шэбаа. З тае пары яны знаходзяцца пад ізраільскім кантролем. Акупацыю прызналі толькі Злучаныя Штаты Амэрыкі.

У 2000 року ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй Рады Бясьпекі ААН №425(d) Ізраіль вывеў свае войскі зь Лібану. Тым ня меней, Хэзбала лічыць фэрмы лібанскай тэрыторыяй і з тае пары ладзіць тэрарыстычныя акты супраць жыдоўскіх жаўнераў.

Каардынаты: 33°17′ пн. ш. 35°42′ у. д. / 33.283° пн. ш. 35.7° у. д. / 33.283; 35.7