Кедравая рэвалюцыя
| Кедравая рэвалюцыя | |||
Дэманстрацыі ў Лібане распачаліся пасьля забойства колішняга прэм’ер-міністра Рафіка Гарыры. | |||
| Дата | 14 лютага – 27 красавіка 2005 | ||
|---|---|---|---|
| Месца | Лібан | ||
| Прычыны | Забойства колішняга прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Гарыры | ||
| Мэты |
| ||
| Вынік | перамога антысырыйскай кааліцыі | ||
| Удзельнікі канфлікту | |||
| |||
| Ключавыя асобы | |||
| Колькасьць | |||
| |||
Ке́дравая рэвалю́цыя (па-арабску: ثورة الأرز), таксама Незале́жніцкае паўста́ньне (араб. انتفاضة الاستقلال) — шэраг дэманстарцыяў у Лібане (найперш у сталіцы Бэйруце), выкліканыя забойствам экс-прэм’ера Рафіка Гарыры. Пратэстоўцы патрабавалі сыходу сырыйскіх акупацыйных войскаў, якія разьмяшчаліся тут з 1976 року; зьмены ўлады на незалежную ад Сырыі; стварэньня міжнароднай камісіі па рассьледаваньні забойства Гарыры, звальненьня сілавікоў і правядзеньня вольных парлямэнцкіх выбараў.
Дэманстрацыі адзначаліся адсутнасьцю гвалту з выкарыстаньнем мірных спосабаў грамадзянскага супраціву. Сымбалямі рэвалюцыі сталі бела-чырвоны шалік і сыняя стужка. У выніку пратэстаў Сырыя цалкам вывела зь Лібіі свой 14-тысячны кантынгент. 19 красавіка прасырыйскі ўрад Амара Карамі падаў у адстаўку, пасьля чаго адбыліся ўсеагульныя выбары і пад эгідай ААН быў створаны Спэцыяльны трыбунал па Лібане.