Ляцыё Рым
Ляцыё | ||||||
Поўная назва | Società Sportiva Lazio S.p.A. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 9 студзеня 1900 | |||||
Горад | Рым, Італія | |||||
Стадыён |
Стадыё Алімпіка Умяшчальнасьць: 70 634 | |||||
Прэзыдэнт | Кляўдыё Лятыта[d] | |||||
Кіраўнік | Кляўдыё Лятыта[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя А | |||||
· 2023—2024 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы sslazio.it (італ.) (анг.) |
«Ля́цыё» (па-італьянску: S.S. Lazio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Рыму. Заснаваны ў 1900 годзе. Двухразовы чэмпіён Італіі (1974, 2000), шасьціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА (1999) і Супэркубка УЭФА (1999).
Каманда была заснавана ў 1900 годзе, і большую частку сваёй гісторыі праводзіць найвышэйшай лігі краіны Сэрыі A. Клюб меў першы буйны посьпех у 1958 годзе, калі перамог у Кубку лігі. У 1974 годзе яны выйгралі свой першы тытул Сэрыі А. Апошнія 15 гадоў былі самым пасьпяховым пэрыядам у гісторыі «Ляцыё», калі яны перамаглі ў Кубку ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1999 годзе, чэмпіянат Італіі ў 2000 годзе, некалькі кубкаў лігі й дасягнулі фіналу Кубка УЭФА ў 1998 годзе.
«Ляцыё» традыцыйна мае блакітныя кашулі й шорты зь белымі шкарпэткамі. Іхны стадыён «Стадыё Алімпіка» мае ўмяшчальнасьць у 72 689 чалавек[1], які яны падзеляюць з «Ромай». «Ляцыё» мае даўнюю канкурэнцыю з «Ромай», дэрбі паміж гэтымі клюбамі называецца Рымскім дэрбі, супрацьстаяньне вядзецца з 1929 году[2].
Клюб «Ляцыё» зьяўляецца спартовым клюбам, які аб’ядноўвае каманды ў сарака спартовых дысцыплінаў у агульнай складанасьці, больш чым любое іншае спартовае аб’яднаньне ў сьвеце[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спартовая арганізацыя «Società Podistica Lazio» была заснавана 9 студзеня 1900 году ў раёне Прато ў Рыме былым вайскоўцам Люіджы Біджарэльлі[4]. «Ляцыё» ёсьць першай футбольнай камандай з Рыму, якая пачала ўдзельнічаць у розыгрышу лігі ў 1912 годзе, як толькі Італьянская фэдэрацыя футболу стала арганізоўваць чэмпіянаты ў цэнтры й на поўдні Італіі. Клюб у першыя гады існаваньня лігі выходзіў у фінал плей-оф нацыянальнага чэмпіянату тры разы, але гэтак ніводнага разу не атрымліваў перамогу, прайграўшы ў 1913 годзе клюбу «Пра Вэрчэльлі», у 1914 годзе — «Касале», а ў 1923 годзе — «Джэноа».
У 1927 годзе клюб быў адзінай буйной рымскай камандай, якая супраціўляўся спробам фашысцкага рэжыму на аб’яднаньне ўсіх клюбаў гораду ў адзіну каманду «Рома». Клюб гуляў у першым сэзоне Сэрыі А, якая была арганізаваная ў 1929 годзе, на чале зь легендарным італьянскім нападнікам Сыльвіё Піёляй[5]. Найвышэйшая выніковай пазыцыя клюбу ў даваенныя часы ёсьць другое месца ў 1937 годзе.
У 1950-я гады клюб займаў пазыцыі ў сярэдзіне ці верхняй палове выніковай табліцы, а таксама атрымаў перамогу ў Кубку Італіі 1958 году. «Ляцыё» ўпершыню вылецела з найвышэйшага дывізіёну італьянскага чэмпіянату ў 1961 годзе ў Сэрыю Б, але вярнулася ў найвышэйшы дывізіён праз два гады. Пасьля шэрагу фінішаў у сярэдзіне табліцы, клюб зноўку атрымаў паніжэньне ў клясе ў сэзоне 1970—1971 гадоў[6]. Вярнуўшыся ў Сэрыю А ў сэзоне 1972—1973 гадоў, «Ляцыё» адразу ж нечакана сталася адным з прэтэндэнтаў на скудэта, разам зь «Мілянам» і «Ювэнтусам», толькі параза ў апошні дзень чэмпіянату не дазволіла камандзе заняць першае месца. У тыя часы за клюб гулялі такія гульцы, як то капітан Джузэпэ Ўілсан, а таксама паўабаронцы Лючана Рэ Чэконі й Марыё Фрусталюпі й нападнік Джорджа Чынальля. Пасаду галоўнага трэнэра займаў Тамаза Маэстрэльлі[7].
Тытулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Італіі: (2)
- 1974, 2000
- Уладальнікі Кубка Італіі: (6)
- 1958, 1998, 2000, 2004, 2009, 2013
- Уладальнікі Супэркубка Італіі: (4)
- 1998, 2000, 2009, 2017
- Уладальнікі Кубак уладальнікаў кубкаў:
- 1999
- Уладальнікі Супэркубка УЭФА:
- 1999
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Stadio Olimpico». uefa.com
- ^ «Il Derby della Capitale». cbc.ca
- ^ «La Storia». S.S. Lazio
- ^ «Club info». S.S. Lazio
- ^ «Silvio Piola». cronologia.leonardo.it
- ^ «Italy 1970/71». RSSSF.
- ^ «La Lazio di Re Cecconi»(недаступная спасылка). Vecchiasignora.com.