Перайсьці да зьместу

ГКС Катавіцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ГКС Катавіцы
Поўная назва па-польску: GKS GieKSa Katowice Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1964
Горад Катавіцы, Польшча
Стадыён ГКС Катавіцы
Умяшчальнасьць: 9511
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
gkskatowice.eu (пол.)

«ГКС Катавіцы» (па-польску: GKS Katowice) — польскі футбольны клюб з гораду Катавіцаў. Заснаваны ў 1964 годзе.

Хатні стадыён ГКС у Катавіцах.

У 1963 годзе ў Катавіцах быў скліканы адмысловы арганізацыйны камітэт з мэтай аб’яднаньня ўсіх клюбаў і спартовых арганізацыяў гораду ў адзіны вялікі клюб, які мусіў ахопліваць розныя віды спорту. Гэтак, яшчэ ў сярэдзіне 1963 году ў адзін клюб аб’ядналіся «Рапід» і «Ожэл», а ў наступным годзе да іх далучыліся клюбы «Гурнік», «Кашутка», «Жаглярскі Шквал» ды шэраг іншых клюбаў. У выніку быў створаны адзін клюб, які атрымаў назву ГКС. Гэтая абрэвіятура з польскай мовы перакладаецца як «Шахцёрскі спартовы клюб». Новы клюб ужо хутка займеў посьпех, дэбютаваўшы ў першым дывізіёне польскага футболу 8 жніўня 1965 года, калі ГКС сустрэўся зь лякальным супернікам забжаўскім «Гурнікам». 9 жніўня 1968 году ГКС паглынуў чарговы мясцовы клюб «Дуб», гісторыя якога сягала да 1922 году[4]. З 1965 па 1971 гады катавіцкая каманда спаборнічала ў найвышэйшых дывізіёне, пасьля чаго страціла месца ў эліце.

У другім дывізіёне дружына знаходзілася амаль дзесяцігодзьдзе, толькі паводле вынікаў сэзону 1977—1978 гадоў клюб вярнуўся ў найвышэйшую лігу. Там катавічане пратрымаліся толькі два сэзоны, але з 1980 году каманда ўжо стабільна спаборнічала ў эліце. Пры гэтым ГКС звычайна фінішаваў у верхняй частцы турнірнай табліцы. Першым посьпехам каманды лічыцца дасягненьня фіналу Кубка Польшчы ў 1985 годзе, у якім катавіцкая каманда толькі ў сэрыі пэнальці саступіла лодзкаму «Відзэву». У наступны сэзон ГКС зноў дакрочыў да фіналу айчыннага кубка, дзе на Сьлёнскім стадыёне здабыў фантастычную перамогу над забжаўскім «Гурнікам» зь лікам 4:1, дзякуючы хет-трыку Яна Фуртака. У наступным годзе каманда фінішавала на трэцім радку Экстраклясы, а ў два наступныя сэзоны была другой. Камандзе бракавала, каб стаць чэмпіёнам, але клюб доўгі час штогод браў удзел у розыгрышах эўрапейскіх кубках. Аднак, клюб часта спыняўся ўжо на першым раўндзе. У 1991 годзе ГКС перагуляла ў фінале Кубка Польшчы варшаўскую «Легію», а праз два гады здабыла ўжо трэці свой кубак. У Кубах УЭФА і Кубках уладальнікаў кубкаў катавічане выляталі пасьля паразаў ад «Баеру», «Бруге», «Галатасараю» і «Бэнфікі».

У рэшце ГКС зноў напаткаў цяжкі час падчас горназдабыўнога крызісу. Паводле вынікаў сэзону 1998—1999 гадоў каманда вылецела з Экстраклясы, але ўсяго толькі праз год вярнулася назад. Прэзыдэнтам клюбу стаў Пётар Дзюровіч, які, не зважаючы на ўзрослую запазычанасьць і фінансавыя праблемы, утрымаў каманду ў найвышэйшай лізе. Аднак, утрымаць клюб не атрымалася. У выніку ў сярэдзіне 2000-х гадоў ГКС апынуўся ў чацьвертым дывізіёне.

Уладальнік Кубка Польшчы: (3)
1986, 1991, 1993
Уладальнік Супэркубка Польшчы: (2)
1993, 1995
Актуальны на 1 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Мацей Кікольскі Edit this on Wikidata (ар. Відзэў) 2004
3 Сьцяг Польшчы Аб Аляксандар Палюшак Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Польшчы Аб Аркадыюш Ендрых Edit this on Wikidata (капітан) 1992
5 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Есэ Босх Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Польшчы Аб Люкас Клемэнц Edit this on Wikidata 1995
7 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Удовяк Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Борха Галян Edit this on Wikidata 1993
10 Сьцяг Польшчы ПА Марцэль Вэндрыхоўскі Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Польшчы Бр Рафал Стрончак Edit this on Wikidata 1999
14 Сьцяг Нарвэгіі Аб Марыюс Бэрнтсэн Ольсэн Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эман Маркавіч Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Беларусі Нап Ільля Шкурын 1999
19 Сьцяг Польшчы ПА Кацпэр Лукасяк Edit this on Wikidata 2003
21 Сьцяг Польшчы Нап Якуб Какасінскі 2007
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Польшчы ПА Сэбастыян Мілеўскі Edit this on Wikidata 1998
23 Сьцяг Польшчы ПА Марцін Васілеўскі Edit this on Wikidata 1994
26 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Расак (ар. Уйпэшт) 1996
27 Сьцяг Польшчы ПА Барташ Новак Edit this on Wikidata 1993
30 Сьцяг Польшчы Аб Алян Чарвінскі Edit this on Wikidata 1993
31 Сьцяг Польшчы ПА Шыман Бартлевіч 2005
34 Сьцяг Польшчы Бр Войцех Панкоўскі 2008
55 Сьцяг Гішпаніі Аб Паў Рэста Edit this on Wikidata 2000
68 Сьцяг Польшчы ПА Барташ Вольскі 1997
77 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Кавальчык Edit this on Wikidata 2004
87 Сьцяг Польшчы Бр Габрыель Кабыляк Edit this on Wikidata 2002
97 Сьцяг Славаччыны ПА Эрык Ірка Edit this on Wikidata 1997
99 Сьцяг Славаччыны Нап Адам Зрэляк 1994
Сьцяг Польшчы Бр Войцех Маніца 2009

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]