Перайсьці да зьместу

Радомяк Радам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радомяк
Поўная назва па-польску: Radomiak Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1910
Горад Радам, Польшча
Стадыён Стадыён імя братоў Чахораў
Умяшчальнасьць: 8840
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
radomiak.com.pl (пол.)

«Радомяк» (па-польску: Radomiak) — польскі футбольны клюб з Радаму. Быў заснаваны ў 1910 годзе, а хатнія матчы праводзіць на стадыёне імя братоў Чахораў. Акрамя футболу радамскі клюб мае яшчэ каля дванаццаці спартовых сэкцыяў. Сярод прадстаўнікоў клюбу, між іншым, варта вылучыць раварыста Казімера Ясінскага, які браў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1968 году ў Мэксыцы і здабываў тытул чэмпіёна Польшчы, баксэра Антонія Чортэка, чэмпіёна Польшчы 1949 году.

У 1908 годзе адзін з вучняй школы гандлю Ўладзімеж Хэндзынскі атрымаў у падарунак скураны мяч. Разам зь сябрамі і толькі пасьля дазволу дырэктара школы, вучань зладзіў першы матч. Такія сустрэчы ладзіліся амаль два гады, пасьля чаго ў 1910 годзе ад царскіх расейскіх уладаў быў атрыманы дазвол на афіцыйную дзейнасьць спартовага клюбу, які акрамя футболу ўлучаў роварны спорт, тэніс, катаньне на каньках і гімнастыку. Сваю першую гульню навастворанае спартовае таварыства згуляла ў 1911 годзе супраць варшаўскай «Стэлы» і саступіла зь лікам 5:2. Цікава, што ў той сустрэчы радамцы мелі на нагах толькі звычайны абутак. У 1921 годзе ў складзе таварыства былі вылучаныя два клюбы, як то Радамскае спартовае кола і «Чарні». У 1923 годзе адбылося аб’яднаньне з клюбам «Штубак». У 1924 годзе каманда здабыла падвышэньне на Клясы Б акругі Варшавы. Дзякуючы сэрыі перамог і нічыйных вынікаў «Радомяк» прасунуўся ў Клясу А акругі Варшавы. У 1928 годзе была ўтвораная новая акруга Кельцаў, да якой далучыўся РСК. У новай лізе радамцы мелі неблагія вынікі, а ў 1930-х гадах клюб некалькі разоў меў шанец прасунуцца ў новы агульнапольскі дывізіён, але ня здолеў гэтага зрабіць.

Па Другой сусьветнай вайне аднавіў сваю дзейнасьць, як клюб РСК, гэтак і «Чарні». Акрамя таго ўвесну 1945 годзе на сходзе было ўхваленае рашэньне на стварэньне клюбу «Бата», паводле назвы абутковай фабрыкі, чый дырэктар рупліва ставіўся да навастворанага клюбу. Тым ня менш, ужо ў 13 ліпеня таго ж году назва каманды была зьмененая на «Радомяк». Усе тры памянёныя клюбы бралі ўдзел у рэгіянальных спаборніцтвах, часьцяком змагаючыся адзін супраць аднога[4].

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Філіп Майхровіч Edit this on Wikidata 2000
2 Сьцяг Гвінэі ПА Ібраіма Камара Edit this on Wikidata 1999
3 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джош Ўілсан-Эсбранд Edit this on Wikidata (ар. Ман. Сіці) 2002
5 Сьцяг Францыі Аб Жэрэмі Бляско Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Партугаліі ПА Рамарыю Баро Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Вашку Лопіш Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Бразыліі Нап Леандру Росі Edit this on Wikidata (капітан) 1988
10 Сьцяг Швайцарыі ПА Рабэрту Алвіш Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Анголы Нап Капіта Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Польшчы Аб Ян Гжэсік 1994
14 Сьцяг Камэруну Аб Стыў Кінг Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Буркіна-Фасо Нап Абдуль Тапсаба Edit this on Wikidata 2001
16 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Ціхоцкі Edit this on Wikidata 1992
19 Сьцяг Гвінэі Нап Саліфу Сума Edit this on Wikidata (ар. Мальмё) 2003
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Пэдру 2003
21 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Элвэш Бальдэ Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Кот д’Івуару Аб Зіе Ўатара Edit this on Wikidata 2000
25 Сьцяг Бразыліі Нап Маўрыдэс Edit this on Wikidata 1994
26 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Д’егес Edit this on Wikidata 1996
27 Сьцяг Польшчы ПА Рафал Вольскі Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Капут Edit this on Wikidata 1998
37 Сьцяг Польшчы ПА Мікалай Малендоўскі 2007
44 Сьцяг Польшчы Бр Віктар Коптас 2004
71 Сьцяг Польшчы ПА Адам Жабіцкі 2006
75 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Ерке 2006
77 Сьцяг Грэцыі ПА Хрыстас Доніс Edit this on Wikidata 1994
82 Сьцяг Бразыліі Нап Лукіньяс Edit this on Wikidata 1996

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]