Сталь Мелец
Выгляд
| Сталь | |
| Поўная назва | па-польску: FKS Stal Mielec Spółka Akcyjna[1][2] |
|---|---|
| Заснаваны | 1939 |
| Горад | Мелец, Польшча |
| Стадыён | Гарадзкі Умяшчальнасьць: 7000[3] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Першая ліга |
| · 2024—2025 | Экстракляса, 16 месца (паніжэньне) |
stalmielec.com (пол.) | |
«Сталь» (па-польску: Stal) — польскі футбольны клюб зь Мельцу. Быў заснаваны 10 красавіка 1939 году. Вялікіх посьпехаў у польскай Экстраклясе клюб зазнаў у 1973 і 1976 гадах, двойчы здабываючы перамогі ў розыгрышу чэмпіянату Польшчы. У наступным адбыліся значныя зьмены ў кіраваньні і зьявіліся фінансавыя цяжкасьці, якія прымусілі клюб пазбавіцца месца ў эліце. Пасьля перамогі ў Другой лізе ў 2016 годзе «Сталь» падвысілася да Першай лігі. Здабыўшы перамогу ў Першай лізе ў 2020 годзе, дружына ўпершыню за колькі гадоў павярнулася да Экстраклясы.