Перайсьці да зьместу

Ягелёнія Беласток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягелёнія Беласток
Поўная назва па-польску: Jagiellonia Białystok Sportowa Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1920
Горад Беласток, Польшча
Стадыён Гарадзкі стадыён
Умяшчальнасьць: 22 386
Прэзыдэнт Цэзары Кулеша[d][3]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
jagiellonia.pl (пол.)

«Ягелёнія» (па-польску: Jagiellonia) — польскі футбольны клюб з гораду Беластоку. Заснаваны ў 1920 годзе. Чэмпіён Польшчы (2024), уладальнік Кубка Польшчы (2010) і Супэркубка Польшчы (2010). Клюб названы ў гонар караля Польшчы й Вялікага князя літоўскага Ўладыслава Ягайлы. Свае хатнія матчы клюб праводзіць на Гарадзкім стадыёне, які зьведаў рэканструкцыю ў 2014 годзе. Пасьля атрыманьня Кубку Польшчы «Ягелёнія» ўпершыню ў гісторыі ўзяла ўдзел у эўракубках, але каманда ня здолела кваліфікавацца ў Лігу Эўропы, саступіўшы ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе грэцкаму клюбу «Арыс». У сэзоне 2018—2019 гадоў беластоцкая дружына зьбірала ў сярэднім 9458 наведвальнікаў на хатнія матчы ў лізе[5].

Матч паміж «Рухам» і «Ягелёнія» ў лістападзе 2009 году.

Клюб быў заснаваны жаўнерамі рэзэрвовага батальёну 42-га стралковага палку 30 траўня 1920 году. У першыя гады ўключна з 1923 годам большасьць матчаў каманды былі таварыскія сустрэчы альбо невялікія турніры ў самім Беластоку. Клюб далучыўся да акруговай лігі ў 1924 годзе, пачынаючы з Клясы Б акругі Вільні. У першы ж сэзон беластокцы атрымалі посьпех і адразу здабылі перамогу ў сваёй групе ў дэбютным сэзоне, атрымаўшы прасоўваньне ў Клясу А акругі Вільні. Праз паўзу ў турнірах матчаў у лігах у 1925 годзе не было[6]. Толькі ў 1926 годзе каманда дэбютавала ў галоўным дывізіёне віленскай акругі. У далейшыя гады каманда пагоршыла свае вынікі. У 1929 годзе беластоцкая каманда ўжо гуляла ў навастворанай Беластоцкай акрузе, а ў 1932 клюб пастанавіў аб’яднацца зь іншым камандай Зьвязу сельскай моладзі Беластоку. Новай назвай была абраная «Ягелёнія», як даніна памяць дынастыі Ягайлавічаў, якая некалькі стагодзьдзяў панавалі ў Рэчы Паспалітай[7]. У той жа час колерамі каманды сталі жоўты і чырвоны.

Напрыканцы 1930-х гадоў празь фінансавыя цяжкасьці клюб быў ліквідаваны. Большасьць гульцоў далучылася да складу беластоцкага клюбу «Сагітарыюс», які таксама спыніў сваё існаваньне праз пачатак Другой сусьветнай вайны. Па вайне «Ягелёнія» адрадзілася дзякуючы намаганьням Караля Кавальчынскага[8], але адраджэньне было нядоўгім. Ужо 20 чэрвеня 1946 году клюб быў распушчаны[8]. Наўзамен быў створаны клюб «Матор», які няблага вытупаў у рэгіянальных спаборніцтвах. У 1949 годзе паўстаў клюб «Будаўляны», які ў 1951 годзе аб’яднаўся з «Маторам». У 1955 годзе аб’яднаны клюб атрымаў назву «Ягелёнія», а 26 студзеня 1957 году адбылося зьліцьцё «Ягелёніі» і «Спарты». Клюб працягнуў свае выступы ў рэгіянальных спаборніцтвах.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Пэрхэль 2007
2 Сьцяг Польшчы Аб Цэзары Поляк Edit this on Wikidata 2003
3 Сьцяг Славеніі Аб Душан Стоінавіч Edit this on Wikidata 2000
4 Сьцяг Японіі Аб Юкі Кабаясі Edit this on Wikidata 2000
5 Сьцяг Партугаліі Аб Бэрнарду Вітал Edit this on Wikidata 2000
6 Сьцяг Польшчы ПА Тарас Раманчук (капітан) 1991
7 Сьцяг Польшчы Нап Каетан Шмыт Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Польшчы ПА Давід Драхаль 2005
9 Сьцяг Грэцыі Нап Дымітрыс Раліс Edit this on Wikidata 2005
10 Сьцяг Швэцыі Нап Джэрэмі Агбаніфа Edit this on Wikidata (ар. Лянс) 2005
11 Сьцяг Гішпаніі ПА Хэсус Імас Edit this on Wikidata 1990
14 Сьцяг Швэцыі ПА Гампус Фіндэль Edit this on Wikidata 2000
15 Сьцяг Польшчы Аб Норбэрт Вайтушак Edit this on Wikidata 2001
17 Сьцяг Бэльгіі Нап Юсуф Сыля Edit this on Wikidata 2002
19 Сьцяг Даніі ПА Андэрс Клюнге Edit this on Wikidata 2000
20 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Удовік (ар. Брага) 2000
21 Сьцяг Гішпаніі ПА Сэрхіё Лясана Edit this on Wikidata 1999
23 Сьцяг Партугаліі Аб Гільермэ Мантоя Edit this on Wikidata 2003
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Партугаліі Аб Радрыгу Кансэйсан Edit this on Wikidata 2000
30 Сьцяг Сэнэгалу Нап Усман Соў Edit this on Wikidata (ар. Брэнбю) 2000
32 Сьцяг Сэрбіі Нап Аляксандар Чыркавіч Edit this on Wikidata (ар. Фэрэн.) 2001
44 Сьцяг Грэцыі Аб Апосталяс Канстантопуляс Edit this on Wikidata 2002
50 Сьцяг Польшчы Бр Славамер Абрамовіч Edit this on Wikidata 2004
59 Сьцяг Польшчы Нап Павал Пакела 2007
61 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Красевіч 2005
62 Сьцяг Польшчы Аб Шыман Панкевіч 2001
63 Сьцяг Польшчы Аб Оляф Панкевіч 2007
65 Сьцяг Беларусі Нап Максім Конанаў 2006
66 Сьцяг Польшчы Бр Адрыян Дамасевіч 2008
67 Сьцяг Польшчы Бр Якуб Рабічка 2008
72 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Юзьвяк Edit this on Wikidata 1998
80 Сьцяг Польшчы Нап Захары Залеўскі Edit this on Wikidata 2009
85 Сьцяг Польшчы ПА Эрык Казлоўскі 2006
90 Сьцяг Польшчы Аб Мацей Кучынскі 2007
99 Сьцяг Славеніі Нап Нік Прэлец Edit this on Wikidata 2001
— Сьцяг Польшчы ПА Якуб Кухарскі 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]