Рафал Аўгустыняк
| Рафал Аўгустыняк | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 кастрычніка 1993 (32 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Легія | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2015 | Відзэў Лодзь | 38 (2) |
| 2012—2013 | → Погань Седльцы[d] | 29 (1) |
| 2015—2018 | Ягелёнія | 5 (0) |
| 2016—2017 | → Вігры[d] | 28 (1) |
| 2016 | → Погань Седльцы[d] | 15 (0) |
| 2017—2018 | → Медзь Лягніца | 29 (3) |
| 2018—2019 | Медзь Лягніца | 22 (2) |
| 2019—2022 | Урал | 80 (8) |
| 2022— | Легія | 79 (10) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Польшча | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ра́фал Аўгусты́няк (па-польску: Rafał Augustyniak; нар. 14 кастрычніка 1993 году) — польскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну клюбу «Легія» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўгустыняк пачаў сваю футбольную кар’еру ў невялікіх клюбах, адкуль пасьля сэзону 2010—2011 гадоў да клюбу «Відзэў», дзе спачатку выступаў у моладзевай лізе. Потым на некаторы час выправіўся ў арэнду ў седлецкі клюб «Погань». Дэбютаваў гульца ў Экстраклясе за «Відзэў» адбыўся 26 ліпеня 2013 году ў матчы супраць быдгашчанскай «Завішы», які скончыў перамогаў лодчанцаў зь лікам 1:2. У сэзоне 2014—2015 гадоў ужо пасьля вылету каманды ў Першую лігу, выконваў абавязкі капітана «Відзэва». 23 студзеня 2015 году склаў 4-гадовы працоўны кантракт зь беластоцкай «Ягелёніяй»[2]. Дэбютаваў за беластоцкую дружыну 14 сакавіка 2015 году ў матчы супраць лэнчынскай «Гурніка» (2:1), выйшаўшы на поле на 76-й хвіліне матчу[3].
Аднак, у складзе «Ягелёніі» гулец амаль не знаходзіўся, бо некалькі разоў звычайна выпраўляўся ў арэнды ў клюбы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2018 годзе ягоны кантракт быў выкуплены лягніцкай «Медзьдзю», якая прасунулася ў Экстраклясу. Аўгустыняк быў футбалістам асноўнага складу, але паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў клюб быў вымушаны пакінуць элітны дывізіён. Сам гулец жа далучыўся да расейскага «Ўралу», за які правёў некалькі сэзонаў. 30 ліпеня 2022 году склаў трохгадовую працоўную дамову зь «Легіяй»[4]. 2 верасьня 2022 году ўлучыў мяч у браму «Радомяка», і, такім чынам, першы ягоны гол у кашулі варшаўцаў стаў пераможным, бо «Легія» здабыла перамогу ў матчы зь лікам 1:0[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Польшчы на кваліфікацыйныя матчы супраць зборных Вугоршчыны, Андоры і Ангельшчыны да чэмпіянату сьвету 2022 году. Дэбютаваў у складзе зборнай у матчы супраць зборнай Ангельшчыны 31 сакавіка 2021 году, зьявіўшыся да пляцоўцы на замену[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Легія»:
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2023, 2025
- Уладальнік Супэркубка Польшчы: 2023, 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ Wiśniewski B. «Oficjalnie: Rafał Augustyniak w Jagiellonii Białystok». SportoweFakty.wp.pl
- ↑ «Augustyniak zadebiutował w Jagiellonii». WidzewToMy.
- ↑ «Augustyniak podpisał trzyletni kontrakt i ma już numer na koszulce». Sport.pl.
- ↑ Król M. «Reprezentant Polski bohaterem Legii Warszawa. Wojskowi wydarli punkty w końcówce meczu». Sport Wprost.
- ↑ «Pół godziny to za mało. Polacy zawiedli na Wembley». TVP.info.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Лодзінскім ваяводзтве
- Футбалісты клюбу «Легія» Варшава
- Футбалісты клюбу «Відзэў» Лодзь
- Футбалісты клюбу «Погань» Седльцы
- Футбалісты клюбу «Ягелёнія» Беласток
- Футбалісты клюбу «Вігры» Сувалкі
- Футбалісты клюбу «Медзь» Лягніца
- Футбалісты клюбу «Ўрал» Екацярынбург
- Футбалісты зборнай Польшчы
- Польскія футбалісты