Ракаў Чанстахова
| Ракаў | |||||
| Поўная назва | па-польску: RKS Raków Częstochowa Spółka Akcyjna[1][2] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Заснаваны | 1921 | ||||
| Горад | Чанстахова, Польшча | ||||
| Стадыён | Гарадзкі Умяшчальнасьць: 4200 | ||||
| Галоўны трэнэр | |||||
| Чэмпіянат | Экстракляса | ||||
| · 2024—2025 | 2 месца | ||||
| |||||
rakow.com (пол.) | |||||
«Ра́каў» (па-польску: Raków) — польскі футбольны клюб з гораду Чанстаховы. Заснаваны ў 1921 годзе. Назва клюбу паходзіць ад раёну Ракаў, дзе знаходзіцца сядзіба і стадыён клюбу. «Ракаў» ёсьць чэмпёнам Польшчы, а таксама двухразовым уладальнік Кубка Польшчы і Супэркубка Польшчы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спартовы клюб «Раковія» быў створаны ў 1921 годзе ў вёсцы Ракаў. Клюб быў распушчаны ў 1925 годзе праз адсутнасьць рэгістрацыі. У 1927 годзе клюб аднавіў сваю дзейнасьць пад назвай «Рабочы спартовы клюб „Ракаў“». Праз год вёска стала часткай Чанстаховы. Клюб дзейнічаў пад патранажам Польскай сацыялістычнай партыі і фінансава падтрымліваўся Чанстахоўскім сталеліцейным заводам. У 1937 годзе клюб падвысіўся да ўдзелу ў клясе А. Падчас нямецкай акупацыі клюб ня дзейнічаў. У 1951—1955 гадах быў пабудаваны футбольны стадыён зь лёгкаатлетычнымі дарожкай. У 1962—1966 гадах футбольная дружына гуляла ў Другой лізе. 9 ліпеня 1967 году «Ракаў» трываў паразу зь лікам 0:2 у матчы супраць «Віслы» з Кракава ў фінале Кубка Польшчы. У 1972 годзе футбалісты «Ракава» дайшлі да паўфіналу Кубка Польшчы, але саступілі варшаўскай «Легіі». У 1978—1980, 1981—1984 і 1990—1994 гадах клюб выступаў у Другой лізе. У 1993 годзе юніёрская каманда заняла 2-е месца ў чэмпіянаце Польшчы па футболе сярод юніёраў[4].

У 1994 годзе «Ракаў» упершыню ў гісторыі клюбу трапіў у Першую лігу. Тамака ў найвышэйшым дывізіёне клюб правёў чатыры сэзоны, пакуль не панізіўся ў сэзоне 1997—1998 гадоў. У наступным дружына пасьлядоўна штогод апускалася ў структуры ліг, дасягнуўшы ажно Чацьвертай лігі. У 2016 годзе клюб нарэшце вярнуўся ў другі польскі дывізіён. Паводле вынікаў розыгрышу Першай лігі сэзону 2018—2019 гадоў «Ракаў» здабыў перамогу і атрымаў падвышэньне ў Экстраклясу ўпершыню за 21 год[5]. У тым жа сэзоне чанстахоўцы нечакана дасягнулі паўфіналу Кубка Польшчы 2018—2019 гадоў, выбіўшы з розыгрышу спачатку познанскі «Лех» у 1/8 фіналу[6], а потым варшаўскую «Легію» ў чвэрцьфінале[7]. У першы сэзон па вяртаньні дружына заняла 10-е месца.
2 траўня 2022 году клюб перамог супернікаў зь «Леха» зь лікам 3:1, узяўшы свой другі запар Кубак Польшчы[8]. У гонцы за тытул чэмпіёнаў краіны ў тым сэзоне «Ракаў» саступіў познанцам усяго на пяць пунктаў, а лёс тытула вызначыўся ў перадапошні дзень сэзону. 9 ліпеня 2022 году «Ракаў» узяў другі запар Супэркубак Польшчы, зноў перамогшы «Лех» зь лікам 2:0.[9] У сэзоне 2022—2023 гадоў «Ракаў» упершыню ў гісторыі здабыў тытул чэмпіёнаў Польшчы[10], што гарантавала месца ў Лізе чэмпіёнаў. На эўрапейскай арэне клюб дакрочыў да апошняга кваліфікацыйнага раўнда і сустрэўся з дацкім «Капэнгагенам». Пасьля гэтага ў тым жа сэзоне «Ракаў» здолеў кваліфікавацца ў Лігу Эўропы, дзе скончыў выступы на групавым этапе.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 22 лютага 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://rakow.com/informacje-i-kontakt-100
- ↑ https://rejestr.io/krs/392197/rks-rakow-czestochowa
- ↑ https://www.transfermarkt.com/rakow-czestochowa/mitarbeiterhistorie/verein/9644
- ↑ «Portal Kibiców Rakowa Częstochowa: Historia». Rakow.
- ↑ «Fortuna 1 Liga. Sezon 2018/19 w statystykach. Zobacz, kto najczęściej posiadał piłkę, a kto najwięcej dryblował». Gol24.
- ↑ «Raków Częstochowa — Lech Poznań. Niespodzianka! Kolejorz odpada z Pucharu Polski!». Sport.
- ↑ «Puchar Polski. Raków wyeliminował Legię! Piłka nożna». Sport.
- ↑ Raków zdobył Puchar Polski. 90minut.pl (02.05.2022).
- ↑ Raków z Superpucharem. 90minut.pl (09.07.2022).
- ↑ Raków mistrzem Polski! Zdobył tytuł dwie godziny po meczu. Sport.pl (07.05.2023).