Перайсьці да зьместу

Лех Познань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лех Познань
Поўная назва па-польску: KKS Lech Poznań Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1922
Горад Познань, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 43 269
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lechpoznan.pl

«Лех» (па-польску: Lech) — польскі футбольны клюб з гораду Познані. Заснаваны ў 1922 годзе падча назвай «Лютня Дэнбец». Дзевяціразовы чэмпіён Польшчы, пяціразовы ўладальнік Кубка Польшчы, шасьціразовы ўладальнік Супэркубка Польшчы. З 1930 па 1994 гады клюб быў цесна зьвязаны з Польскай дзяржаўнай чыгункай, у выніку чаго атрымаў мянушку «чыгуначнікі». Дэбют клюба ў польскім найвышэйшым дывізіёне адбыўся ў 1948 годзе, а самая яскравая эпоха клюбу прыпала на пачатак 1980-х і пачатку 1990-х гадоў. Клюб носіць імя Леха, легендарнага заснавальніка польскае нацыі.

У жніўні 1920 году купка маладых актывістаў з Каталіцкай моладзевай асацыяцыі вырашыла аддзяліцца і стварыць уласную футбольную каманду. Заснавальнікамі клюбу былі Ян Новак, Антоні Дызман, Ян Дызман, Леон Навіцкі, Юзэф Магдзяк, Казімеж Змуда, Станіслаў Навіцкі, Стэфан Фідлер, Юзэф Гасьлінскі, Леон Стахоўскі, Юзэф Блюмрэдэр і Ян Войтэк. Паходжаньне «Леха» можна прасачыць да 19 сакавіка 1922 году, калі ён быў афіцыйна зарэгістраваны як футбольны клюб[4]. Першае афіцыйнае імя клюбу было «Спартовае таварыства лігі Дэмбец», бо клюб базаваўся ў мястэчку Дэмбец, які на сёньня ёсьць часткай Познані. У верасьні 1922 году клюб атрымаў футбольную пляцоўку на вуліцы Гжыбова, а свой першы матч наваствораны клюб правёў у траўні 1922 году супраць «Ураніі», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1.

Клюб пачаў выступы ў лізе ў самым нізкім дывізіёне, якой на той час была кляса С. Клюб дасягнуў прасоўваньня ў 1928 годзе ў клясу B пасьля шасьці гадоў знаходжаньня ў дывізіёне ніжэй. У 1932 годзе клюб атрымаў прасоўваньне ў клясу А, дзе гулялі найбуйнейшыя каманды рэгіёну, такім чынам да найвышэйшага польскага дывізіёну клюб стаяў на адзіны крок. Аднак, прасунуцца вышэй познанскі клюб ня здолеў да пачатку Другой сусьветнай вайны. У 1930 годзе клюб быў пераназваны ў «Познанскі вайскова-трэніровачны чыгуначны спартовы клуб», а дзяржаўнае прадпрыемства, якое займалася чыгуначным абслугоўваньнем, сталася клюбным апекавальнікам.

У 1947 годзе Польскі футбольны зьвяз вырашыў стварыць першы нацыянальны дывізіён, то бок Экстракляса. Спачатку клюб не быў далучаны да сьпісу камандаў лігі, але пасьля таго кіраўніцтва клюбу зьвярнуўся з апэляцыяй, футбольны зьвяз прыняў рашэньне на спэцыяльнай нарадзе аб пашырэньня лігі да 14 клюбаў, да ліку якіх увайшоў акрамя «чыгунанікаў» яшчэ і лодзкі «Відзэў». Клюб зноўку зьмяніў сваю назву ў студзені 1957 году, на гэты раз на «Лех». У той самы год клюб аняў апошні радок у турнірнай табліцы і выляцеў у дывізіён ніжэй. У 22 матчах «Лех» зарабіў только 12 пунктаў, не зважаючы на тое, што ў трох сэзонах запар з 1949 па 1951 гады нападнік Тэадор Анёла, лепшы бамбардзір клюбу, забіў 141 гол і стаў галоўным бамбардзірам польскага чэмпіянату[5]. Разам з Эдмундам Бяласам і Гэнрыкам Чапчыкам, Анёла стварыў знакамітае трыё, вядомае пад назвай ABC (паводле першых літараў прозьвішчаў гульцоў на польскай мове). За гэты пэрыяд клюб здолеў заняць трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што было найлепшым вынікам перад вылетам у Другі дывізіён.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Партугаліі Аб Жуэл Пэрэйра Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Швэцыі Аб Алекс Дуглас Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Маўтыньню Edit this on Wikidata 1998
6 Сьцяг Кеніі ПА Тымаці Оўма Edit this on Wikidata (ар. Славія) 2004
7 Сьцяг Кот д’Івуару Нап Янік Аньеро Edit this on Wikidata 2003
8 Сьцяг Ірану Нап Алі Галізадэ Edit this on Wikidata 1996
9 Сьцяг Швэцыі Нап Мікаэль Ісак Edit this on Wikidata (капітан) 1993
10 Сьцяг Швэцыі Нап Патрык Волемарк Edit this on Wikidata 2001
11 Сьцяг Фінляндыі Нап Даніел Хоканс Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Швэцыі Нап Лео Бэнгтсан Edit this on Wikidata 1998
15 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Гургуль Edit this on Wikidata 2006
16 Сьцяг Харватыі Аб Антоніё Міліч Edit this on Wikidata 1994
19 Сьцяг Нарвэгіі Нап Браян Фіябэма Edit this on Wikidata 2003
20 Сьцяг Польшчы Аб Робэрт Гумны Edit this on Wikidata 1998
21 Сьцяг Польшчы ПА Бартламей Баранскі Edit this on Wikidata 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Польшчы ПА Радаслаў Мураўскі Edit this on Wikidata 1994
23 Сьцяг Ісьляндыі ПА Гісьлі Тордарсан Edit this on Wikidata 2004
24 Сьцяг Польшчы ПА Філіп Ягела Edit this on Wikidata 1997
27 Сьцяг Польшчы Аб Войцех Монька Edit this on Wikidata 2007
31 Сьцяг Польшчы Бр Кшыштаф Банкоўскі Edit this on Wikidata 2003
33 Сьцяг Польшчы Бр Матэвуш Прухнеўскі 2007
41 Сьцяг Польшчы Бр Барташ Мрозэк 2000
43 Сьцяг Польшчы ПА Антоні Казубаль Edit this on Wikidata 2004
53 Сьцяг Польшчы ПА Самі Дудэк 2008
54 Сьцяг Польшчы Нап Каміль Якубчык 2007
56 Сьцяг Польшчы Нап Корнэль Лісман Edit this on Wikidata 2006
72 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Скшыпчак 2000
77 Сьцяг Гандурасу Нап Люіс Пальма Edit this on Wikidata (ар. Сэлтык) 2000
88 Сьцяг Нігерыі Нап Таофік Ісмагіл Edit this on Wikidata (ар. Гурнік З.) 2000
99 Сьцяг Гішпаніі ПА Паблё Радрыгес Edit this on Wikidata 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]