Перайсьці да зьместу

Фарталеза (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фарталеза
Поўная назва Fortaleza Esporte Clube
Заснаваны 1918
Горад Фарталеза, Бразылія
Стадыён Кастэлан
Умяшчальнасьць: 63 903
Прэзыдэнт Эдуарду Жыран[d]
Чэмпіянат Сэрыя Б
 · 2025 Сэрыя А, 18 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fortaleza1918.com.br (парт.)

«Фартале́за» (па-партугальску: Fortaleza) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Фарталеза, штат Сэара. Быў зафундаваны 18 кастрычніка 1918 году[1]. Акрамя футбольнай сэкцыі клюб мае дружыны ў іншых відах спорту, як то футзал, гандбол і баскетбол. Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць чырвоны, сіні і белы.

«Фарталеза» ўважаецца за адзін з самых пасьпяховых футбольных клюбаў на паўночным усходзе Бразыліі. Апытаньні ставіць яго на трэцяе месца паводле колькасьці заўзятараў на паўночным усходзе краіны. У гэтым паказьніку клюб саступае толькі «Баіі» і «Спорту»[2]. Галоўным супернікам «Фарталезы» лічыцца «Сэара», а сустрэчы паміж імі маюць назву «Клясыка каралёў»[3].

Клюбны маскот Жуба.

23 лютага 1912 году Алсыдэс Сантус заснаваў клюб пад назвай «Фарталеза» і неўзабаве пасьля гэтага ўзяў удзел у стварэньні футбольнага клюбу «Стэла». Колеры новай каманды адлюстроўваюць колеры францускага сьцяга, бо заснавальнік жыў у Францыі і пастанавіў дапасаваць колеры гэтай эўрапейскай краіны да колераў бразыльскага клюбу.

У 1920 годзе клюб стаў адным з фундатараў спартовай асацыяцыі штату Сэара. У той жа год «Фарталеза» стала пераможцам чэмпіянату штату. У 1951 годзе гарадзкія ўлады пастанавілі адрамантаваць стадыён імя Прэзыдэнтэ Варгаса. У 1957 годзе клюб набыў зямлю ў раёне Байру-ду-Пісі, дзе падчас Другой сусьветнай вайны ў Фарталезе месьцілася вайсковая база ЗША пад назвай Камандны пункт, і перадаў яе клюбу «Жэнтыландыя» ў абмен на іншы кавалак надзелу. Найбольшым посьпехам клюбу тых гадоў стаў выхад у фінал Кубка Бразыліі ў 1960 годзе.

Стадыён Алсыдэс Сантус адчыніў свае дзьверы ў чэрвені 1962 году. На новай арэне «Фарталеза» адзначылася ў першым матчы перамогай на клюбам «Усына». Заняўшы часьвертае месца ў Сэрыі А 2021 году, клюб упершыню ў гісторыі кваліфікаваўся ў Кубак Лібэртадорэс. У 2023 годзе яны фінішавалі другімі ў Паўднёваамэрыканскім кубку, у фінале якога зазналі паразу ад эквадорскага клюбу ЛДУ. У 2024 годзе «Фарталеза» паўтарыла свой посьпех, зноў спыніўшыся на чацьвертым радку айчыннага першынства.

1920, 1921, 1923, 1924, 1926, 1927, 1928, 1933, 1934, 1937,
1938, 1946, 1947, 1949, 1953, 1954, 1959, 1960, 1964, 1965,
1967, 1969, 1973, 1974, 1982, 1983, 1985, 1987, 1991, 1992,
2000, 2001, 2003, 2004, 2005, 2007, 2008, 2009, 2010, 2015,
2016, 2019, 2020, 2021, 2022, 2023, 2026

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]