Перайсьці да зьместу

Заглембе Любін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заглембе Любін
Поўная назва па-польску: Zagłębie Lubin Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1945
Горад Любін, Польшча
Стадыён Заглембія
Умяшчальнасьць: 16 300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 7 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
zaglebie.com (пол.)

«Загле́мбе» (па-польску: Zagłębie) — польскі футбольны клюб з гораду Любіна. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы (1991, 2007).

Гісторыя клюб пачалася ў жніўні 1945 году, калі былы нямецкі горад Любэн стаў польскім Любінам. У групе этнічных палякаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў былой частцы Ўсходняй Польшчы, было некалькі аматараў футболу, у тым ліку гульцы і дзеячы львоўскай «Погані». Некаторыя зь іх былі чальцамі яшчэ даваеннай Моладзевай арганізацыі асацыяцыі працоўных унівэрсытэтаў (польск. Organizacja Mlodziezy Towarzystwa Uniwersytetow Robotniczych). У жніўні 1945 году гэтая купка стварыла футбольную дружыну пад назвай OMTUR, якая праводзіла свае гульні на былым нямецкім полі, разьмешчаным на вуліцы Касьцюшкі. Гульні ОМТУРу карысталіся вялікай папулярнасьцю, прыцягваючы натоўп людзей. Сярод зацятых супернікаў клюбу была каманда мясцовага гарнізону Чырвонай арміі, якія ўпершыню згулялі паміж сабой увосень 1945 году.

У сакавіку 1946 году на грунце ОМТУР быў сфарміраваны спартовы клюб «Завіша» паводле імя сярэднявечнага рыцара Завішы Чорнага[4]. Сярод гульцоў клюбу вылучаліся Эміль Чыжоўскі, які раней гуляў за львоўскую «Погань», Тадэвуш Рэля з тарнаўскай «Тарновіі» і Станіслаў Лясьнеўскі, які непрацяглы час абараняў колеры кіеўскага «Дынама». У 1949 годзе «Завіша» зьмяніла назву спачатку на «Гвардыю», а ў 1951 годзе клюбу надалі назоў «Спойня». У 1953 годзе каманда вярнулася да сваёй першапачатковай назвы «Завіша». У 1957 годзе ля Любіна былі выяўленыя багатыя радовішчы медзі. З будаўніцтвам шахты каманда атрымала сталае фінансаваньне. У 1961 годзе назва клюбу зноўку была зьмененая, але гэтым разам на «Гурнік»[4]. Нарэшце, у 1966 годзе ягоны назоў канчаткова быў зьменены «Заглембе»[4]. У 1968 годзе любінцы прасунуліся да трэцяга дывізіёну[4].

Актуальны на 1 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Ясьмін Бурыч Edit this on Wikidata 1987
3 Сьцяг Украіны Аб Раман Якуба Edit this on Wikidata 2001
4 Сьцяг Польшчы Аб Даміян Міхальскі Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Польшчы Аб Алекс Лаўнічак Edit this on Wikidata 1999
6 Сьцяг Харватыі Аб Давід Чоліна Edit this on Wikidata 2000
8 Сьцяг Польшчы ПА Даміян Дамброўскі Edit this on Wikidata (капітан) 1992
9 Сьцяг Грэцыі Нап Міхаліс Касыдыс Edit this on Wikidata 2002
11 Сьцяг Польшчы Нап Аркадыюш Возьняк Edit this on Wikidata 1990
13 Сьцяг Польшчы Аб Матэвуш Гжыбэк Edit this on Wikidata 1996
16 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Ёсіп Чорлука Edit this on Wikidata 1995
17 Сьцяг Вугоршчыны Нап Левэнтэ Саба Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Польшчы Нап Філіп Шымчак Edit this on Wikidata 2002
19 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Сыпэк Edit this on Wikidata 2001
19 Сьцяг Польшчы Нап Шыман Лычка Edit this on Wikidata 2006
20 Сьцяг Польшчы ПА Матэвуш Дзевятоўскі 2007
21 Сьцяг Польшчы ПА Сэвэрын Марэк 2008
25 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Налепа Edit this on Wikidata (капітан) 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Колян Edit this on Wikidata 2004
27 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Дзяконскі 2008
30 Сьцяг Польшчы Бр Дамінік Гладун Edit this on Wikidata 1995
31 Сьцяг Польшчы Аб Ігар Арлікоўскі Edit this on Wikidata 2006
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Златан Алямэравіч 1991
34 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Матыс 2006
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Керк Edit this on Wikidata 1994
38 Сьцяг Польшчы Аб Шыман Карасінскі 2004
39 Сьцяг Польшчы ПА Філіп Кацаба Edit this on Wikidata 2004
44 Сьцяг Польшчы ПА Марцэль Рагула Edit this on Wikidata 2006
71 Сьцяг Польшчы Аб Каміль Навагонскі 2007
77 Сьцяг Польшчы Нап Павал Касмальскі 2006
84 Сьцяг Польшчы ПА Якуб Лігоцкі 2008
88 Сьцяг Харватыі Нап Міхаэл Млінарыч Edit this on Wikidata 2000
94 Сьцяг Польшчы Аб Мацей Урбанскі 2007
95 Сьцяг Польшчы Бр Францішак Новак 2008
99 Сьцяг Польшчы ПА Цыпрыян Папелец 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]