Перайсьці да зьместу

Сьлёнск Уроцлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьлёнск Уроцлаў
Поўная назва па-польску: Wrocławski Klub Sportowy Śląsk Wrocław Spółka Akcyjna[1][2]
Заснаваны 1947 і 1978[3]
Горад Уроцлаў, Польшча
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 45 105
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 Першая ліга, 2 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
slaskwroclaw.pl (пол.)
wks-slask.pop.pl

«Сьлёнск» (па-польску: Śląsk) — польскі футбольны клюб з гораду Ўроцлава. Заснаваны ў 1947 годзе. Двухразовы чэмпіён Польшчы, двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы. Хатнія матчы клюб ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць каля 45 тысяч заўзятараў. Гэты стадыён прымаў матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году. Раней «Сьлёнск» свае хатнія матчы гуляў на Алімпійскім стадыёне, а таксама стадыёне Апароўская.

У 1946 годзе зь Пярэмышлю ва Ўроцлаў была пераведзеная афіцэрская школа сапэраў. Пры ёй у сакавіку 1946 году паўстаў спартовы клюб «Піянэр». У закладзеным клюбе зьявіліся сэкцыі па футболе, хакеі, боксе і веславаньню. «Піянэр» узяў удзел у розыгрышы клясы Б Ніжнясылескае лігі. У першы ж сэзон 1946—1947 гадоў клюб здабыў перамогу і ўзвысіўся ў клясу А. У 1947 годзе да гораду з Кракава пераехала афіцэрская школа пяхоты №1, пры якой быў утвораны свой спартовы клюб. Неўзабаве ў тым жа 1947 годзе абодва клюбы аб’ядналіся. Каманда працягнула выступы ў Ніжнесылескае лізе пад назвай «Піянэр», але ў красавіку 1949 году клюб зьмяніў назоў на «Легія».

Сэзон 1950—1951 гадоў дружына як звычайна пачала ў Ніжнясылескае лізе, але на пачатку 1951 году ўжо да спаборніцтваў не вярнулася, бо далучылася да Другой лігі чэмпіянату Польшчы, якая тады ладзілася паводле сыстэмы вясна—восень. Зьмяніўшы чэмпіянат, клюб зьмяніў і назву, стаўшы ОВКС, які з польскае мовы перакладалася як Спартовы акруговы вайсковы клюб. Уроцлаўцы паводле выніку дэбютнага першынства адразу страцілі месца ў Другой лізе і былі пераведзеныя ў Трэцюю лігу. У 1956 годзе ОВКС здабыў перамогу ў лізе і вярнуўся ў Другую лігу, зноўку зьмяніўшы назву на «Сьлёнск».

Па вяртаньні гульцы каманды правялі неблагі сэзон, але прасунуцца вышэй ім зашкодзіла быдгашчанская «Палёнія». «Сьлёнск» у тым сэзоне меў найлепшую абарону ў Другой лізе. У наступным сэзоне каманда таксама змагаліся за прасоўваньне, але задача выглядала складанай праз наяўнасьць сярод супернікаў шчэцінскай «Погані» і познанскага «Леху». Клюб зноўку фінішаваў другім па-за месцам прасоўваньня, як і год таму. Уроцлаўцы ў той сэзон забілі найбольшую колькасьць галоў ва ўсёй лізе — ажно 56. У той час каманда перамагла познанскую «Варту» зь лікам 8:0. У наступныя гады вынікі пагоршыліся, і каманда за звычай сканчавала сэзон у сярэдзіне табліцы. Сэзон 1963—1964 гадоў апынуўся гістарычным для ўроцлаўскага клюбу. У выдатным стылі «Сьлёнск» упершыню ў гісторыі прабіўся ў найвышэйшы дывізіён Польшчы. У 30 матчах дружына зьведала паразу толькі тройчы, але 19 разоў здабывала перамогу.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Караль Немчыцкі Edit this on Wikidata 1999
2 Сьцяг Польшчы Аб Дамінік Шаля Edit this on Wikidata (ар. Гурнік З.) 2006
3 Сьцяг Кіпру Аб Іродатас Хрыстадулю 2002
4 Сьцяг Аўстрыі Аб Марка Д’якавіч Edit this on Wikidata 2002
5 Сьцяг Маўрытаніі Аб Лямін Ба Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Польшчы ПА Пётар Самец-Таляр (капітан) 2001
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Марк Льінарэс Edit this on Wikidata 1999
9 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Ельцын Камойньш Edit this on Wikidata (ар. Трумсё) 1999
10 Сьцяг Францыі Нап Малялі Дэмбэле Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Нап Лука Мар’янац 2003
14 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Макшыцкі Edit this on Wikidata 1997
15 Сьцяг Вэнэсуэлы ПА Хорхэ Ірыяртэ Edit this on Wikidata 2000
17 Сьцяг Польшчы ПА Караль Лінэцьці Edit this on Wikidata 1995
18 Сьцяг Польшчы ПА Караль Борыс Edit this on Wikidata 2006
19 Сьцяг Польшчы Нап Пшамыслаў Банашак Edit this on Wikidata 1997
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Польшчы ПА Гжэгаж Тамасевіч 1996
21 Сьцяг Швэцыі ПА Алекс Андэрсан Edit this on Wikidata 2001
23 Сьцяг Польшчы Нап Максімілян Стангрэт 2005
25 Сьцяг Польшчы Бр Міхал Шромнік Edit this on Wikidata 1993
26 Сьцяг Польшчы Аб Адрыян Жулеўскі 2007
27 Сьцяг Харватыі ПА Ян Юрчац Edit this on Wikidata 2000
31 Сьцяг Польшчы Бр Губэрт Сьлічняк 2007
33 Сьцяг Украіны Аб Ягор Мацэнка Edit this on Wikidata 2002
36 Сьцяг Польшчы ПА Пшамыслаў Мазан 2010
38 Сьцяг Польшчы ПА Дорыян Маркоўскі 2007
40 Сьцяг Польшчы Бр Дамінік Клінт 2009
44 Сьцяг Польшчы Аб Марыюш Малец 1995
77 Сьцяг Нямеччыны ПА Эніс Шабані Edit this on Wikidata 2003
81 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Сакалоўскі Edit this on Wikidata 1994
88 Сьцяг Польшчы ПА Адам Цюцька 2008

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]