Пушча Непаламіцы
Пушча | |
Поўная назва | Miejski Klub Sportowy Puszcza Niepołomice |
---|---|
Заснаваны | 1923 |
Горад | Непаламіцы, Польшча |
Стадыён |
Пушча Умяшчальнасьць: 2118 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Экстракляса |
· 2023—2024 | 12 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы puszcza-niepolomice.pl (пол.) |
«Пушча» (па-польску: Puszcza) — польскі футбольны клюб з гораду Непаламіцаў. Заснаваны ў 1923 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова непаламіцкая каманда мела назву «Непаламянка». Клюб быў створаны з ініцыятывы мэра Анджэя Вімэра, а таксама Станіслава Зембы, Уладзіслава Іванскага, Станіслава Брудніка і Адольфа Энгля. Першы прэзыдэнтам навастворанай каманды быў Іванскі.
Амаль адначасова з гэтай камандай мясцовая габрэйская суполка стварыла другі клюб у горадзе. Гэты клюб атрымаў назву «Пушча». За час існаваньня дзьвюх дружынаў, «Непаламянка» і «Пушча» афіцыйна правялі паміж сабою толькі адзін матч. Гульня адбылася ўлетку 1923 году, паводле вынікаў якой пушчанская каманда перамагла зь лікам 6:1. Фактычна далей адбылося зьліцьцё абодвух клюбаў у адзіны «Непаламіцы», які дзейнічаў з 1926 да 1930 году. З ініцыятывы Генрыка Ліхтэнштайна ўвесну 1930 году аб’яднаны клюб наладзіў цеснае супрацоўніцтва з аб’яднаньнем стралкоў. Таму клюб узяў новы назоў «Стрэлец», і афіцыйна далучыўся да Польскага футбольнага зьвязу, запачаткаваўшы выступы ў спаборніцтвах чэмпіянату клясы С. Ужо ў 1931 годзе клюб быў вельмі блізкі да падвышэньня ў клясу Б, але атрымаў паразу ў апошнім матчы сэзону «Велічанкі» зь лікам 1:3. Аж да пачатку вайны непаламіцкая каманда ня здолела прасунуцца ў клясу Б. Па вызваленьні Непаламіцаў 11 студзеня 1945 году ад нямецкай акупацыі пачалася рэканструкцыя гораду і клюбу. 9 траўня 1948 году прэзыдэнтам клюбу быў прызначаны Вітальд Экерт, які быў віцэ-мэрам гораду. З абраньнем новага прэзыдэнта адбылася чарговая зьмена назвы, то бок было пастаноўлена ўзяць новы назоў «Пушча». У 1990-я гады пушчанскі клюб перайшоў пад патранат гарадзкога і гміннага кіраваньня[2].
У 2010 годзе каманда прабілася ў Другую лігу, а празь некалькі гадоў каманда дакрочыла да 1/16 фіналу Кубка Польшчы. У сэзоне 2012—2013 гадоў пасьля нічыёй 1:1 з «Канкордыяй» каманда атрымала гістарычнае павышэньне ў Першую лігу, якое супала з 90-годзьдзем існаваньня клюбу[3][4]. Паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў «Пушча» фінішавала на 5-м радку, які даў магчымасьць праз плэй-оф паспаборнічаць за квіток у элітны дывізіён. 6 чэрвеня 2023 году «Пушча» здабыла перамогу зь лікам 4:1 у паўфінале супраць кракаўскай «Віслы», а 11 чэрвеня футбалісты Непаламіцаў пасля дадатковага часу ў фінале плэй-оф выгулялі «Тэрмаліку» зь лікам 3:2. Такім чынам, «Пушча» ўпершыню ў гісторыі здабыла месца ў Экстраклясе, што супала з 100-годзьдзем існаваньня клюбу[5]. У сваім першым матчы ў найвышэйшай лізе 23 ліпеня 2023 году каманда прагуляла лодзкаму «Відзэву» зь лікам 2:3[6]. 7 жніўня 2023 году ў трэцім туры каманда здабыла першую гістарычную перамогу ў Экстраклясе, абгуляўшы мелецкую «Сталь» зь лікам 1:0[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.transfermarkt.com/puszcza-niepolomice/mitarbeiterhistorie/verein/28893
- ^ «Historia klubu». MKS Puszcza Niepołomice.
- ^ «MKS Puszcza Niepołomice oficjalnie w I lidze». Oknoplast.com.pl.
- ^ «I liga na 90-lecie». MKS Puszcza Niepołomice.
- ^ «Historia, w którą nikt nie wierzył! Puszcza Niepołomice w piłkarskiej ekstraklasie!». Wyborcza.
- ^ «PKO BP Ekstraklasa: Widzew Łódź – Puszcza Niepołomice. Relacja i wynik na żywo». Polsat Sport.
- ^ «Puszcza Niepołomice z historyczną wygraną. Czekała na to sto lat». Polski sport.