Перайсьці да зьместу

Лехія Гданьск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лехія
Заснаваны 1945
Горад Гданьск, Польшча
Стадыён PGE Арэна
Умяшчальнасьць: 43 615[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2024—2025 14 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
lechia.pl (пол.)

«Ле́хія» (па-польску: Lechia) — польскі футбольны клюб з гораду Гданьску. Заснаваны ў 1945 годзе выгнанцамі зь Львову, якія да гэтага заўзелі за расфармаваны львоўскі клюб з аднайменнай назвай. Уладальнік Кубка Польшчы (1983), а таксама Супэркубка Польшчы (1983).

Клюб быў заснаваны 7 жніўня 1945 году ў Гданьску як спартовы клюб управы рэканструкцыі порту «Балтыя». У 1946 годзе ягоная назва была зьменена на «Лехію»[3], адсылаючы да львоўскай «Лехіі»[4]. Першы выхад у Першую лігу адбыўся ў 1948 годзе, але адразу каманда вылецела ў Другую лігу. Цягам наступных гадоў гданскі клюб вылятаў і вяртаўся ў найвышэйшую лігу.

Па вяртаньні «Лехіі» ў Экстраклясу пачаўся залаты час клюбу ў ягонай раньняй гісторыі. Такія гульцы, як то Богдан Адамчык, Генрык Граноўскі, Робэрт Граноўскі, Раман Корынт, Губэрт Куш, Чэслаў Ленц, Чэслаў Навіцкі і Раман Рогач, якія на то час мелі працяглую гульнявую кар’еру ў «Лехіі», адыгралі важную ролю ў тым, каб клюб быў канкурэнтаздольным у найвышэйшай лізе. Той сэзон у 1955 годзе стаў на той момант самым пасьпяховым сэзонам каманды ў гісторыі. На шляху да 5-га месца ў лізе, найвышэйшага на той момант паказьніка, яны выгулялі такія моцныя каманды таго часу, як то ЛКС, «Лех», сасноўскі «Заглембе» і дзейнага чэмпіёна краіны «Легію»[5][6]. У то жа год клюб упершыню прабіўся ў фінал Кубка Польшчы.

Заўзятары «Лехіі» на дэрбавым матчы.

У лізе сэзон 1956 году быў больш пасьпяховым, чым папярэдні, бо «Лехія» ўпершыню фінішавала на подыюме, а таксама стала першым клюбам, створаным па вайне, які фінішаваў у тройцы лідэраў. Не зважаючы на тое, што «Лехія» правяла толькі 25 галоў у 22 гульнях, сэзон скончыўся для каманды на трэцім радку. У тым сэзоне клюб моцна абапіраўся на абарону, не прапусьціўшы галоў у 10 матчах. Найлепшы бамбардзір клюбу Рогач забіў толькі 7 галоў за клюб. У наступным сэзоне «Лехія» працягвала добра гуляць, але абарона каманды дала больш хібаў, вынікам чаго стала 5-е месца. Зноў жа, каманда правяла толькі 25 галоў у 22 гульнях, што было другім найніжэйшым паказьнікам у лізе, стаўшы таксама адзінай камандай, якая не правяла больш за 25 галоў і ня вылецела зь лігі. Пасьля сыходу галоўнага трэнэра Тадэвуша Форыся, які ўмацаваў абарону «Лехіі», посьпехі каманды ў наступных сэзонах пагоршыліся. У выніку пасьля дзевяці гадоў у элітным дывізіёне каманда страціла месца ў Экстраклясе. У сэзоне 1964—1965 гадоў гданскі клюб упершыню згуляў супраць гдынскай «Аркі», пачаў доўгую гісторыю мясцовага дэрбі.

Празь некалькі гадоў каманда нават апынулася ў трэцім дывізіёне. Толькі ў 1972 годзе «Лехія» здолела вярнулася ў другі дывізіён, дзе затрымалася на дзесяцігодзьдзе. У сэзоне 1974—1975 гадоў клюб значна палепшыў сваю гульню, здабыўшы перамогі ў 16-і з 30 гульняў і зазнаўшы паразу толькі ў 6-і матчах. «Лехія» таксама павялічыла колькасьць забітых галоў, а таксама стала найлепшай камандай у абароне. У тым сэзоне Томаш Корынт, Леанард Радоўскі і Зьдзіслаў Пушкаж правялі па 8 галоў у лізе. У выніку каманда заняла другое месца, адстаўшы ўсяго на 2 пункты ад пераможцаў лігі, якім стаў лодзкі «Відзэў». У тым сэзоне Зьдзіслаў Пушкаж быў выкліканы ў нацыянальную зборную Польшчы на гульню супраць зборнай НДР, не зважаючы на тое, што «Лехія» гуляла ў Другой лізе.

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Шыман Вэйраўх Edit this on Wikidata 2004
2 Сьцяг Польшчы Аб Бартломей Клудка Edit this on Wikidata 2002
3 Сьцяг Швэцыі Аб Эліяс Ульсан Edit this on Wikidata 2003
4 Сьцяг Косава Аб Буяр Пляна Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Украіны ПА Іван Жалізка Edit this on Wikidata 2001
7 Сьцяг Украіны ПА Багдан Ўюнік Edit this on Wikidata 2002
8 Сьцяг Сэрбіі Нап Аляксандар Чыркавіч Edit this on Wikidata (ар. Фэрэнц.) 2001
10 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Рыфэт Капіч Edit this on Wikidata (капітан) 1995
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Камілё Мэна Edit this on Wikidata 2002
15 Сьцяг Украіны Аб Максім Дзячук Edit this on Wikidata (ар. Дынама К.) 2003
16 Сьцяг Латвіі Аб Алвіс Яўнзэмс Edit this on Wikidata 1999
17 Сьцяг Украіны ПА Антон Царэнка Edit this on Wikidata (ар. Дынама К.) 2004
18 Сьцяг Новай Зэляндыі Бр Алекс Полсэн Edit this on Wikidata (ар. Борнмут) 2002
19 Сьцяг Украіны Нап Кірыла Пашко 2006
21 Сьцяг Польшчы Нап Міхал Глагоўскі 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Польшчы Аб Мілаш Калагур Edit this on Wikidata 1999
26 Сьцяг Польшчы Аб Барташ Бжэнк Edit this on Wikidata 2005
27 Сьцяг Славаччыны Аб Матуш Войтка Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Украіны Бр Багдан Сарнаўскі Edit this on Wikidata 1995
33 Сьцяг Польшчы Нап Томаш Вуйтовіч Edit this on Wikidata 2003
42 Сьцяг Польшчы ПА Адам Кардась Edit this on Wikidata 2006
72 Сьцяг Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Нап Магамэд Авад Аля Edit this on Wikidata (ар. Аль-Айн) 2002
77 Сьцяг Польшчы Нап Дорыян Сінкевіч 2009
79 Сьцяг Польшчы Нап Кацпэр Сэзаненка Edit this on Wikidata 2003
80 Сьцяг Харватыі Аб Матэй Родзін Edit this on Wikidata 1996
88 Сьцяг Польшчы ПА Барташ Шчапанкевіч 2006
89 Сьцяг Славаччыны Нап Томаш Бобчак Edit this on Wikidata 2001
90 Сьцяг Польшчы Нап Давід Курміноўскі 1999
99 Сьцяг Польшчы ПА Томаш Нойгебаўэр Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]