Мэт Дэйман
Мэт Дэйман | |
Matt Damon | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1970 (50 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША |
Грамадзянства | ЗША[1] |
Альма-матэр | Гарвардзкі ўнівэрсытэт і Cambridge Rindge and Latin School[d] |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1988 — цяпер |
Бацька | Kent Telfer Damon[d][2] |
Маці | Nancy June Carlsson Page[d][2] |
Узнагароды | «Оскар» (1997) «Залаты Глёбус» (1998) |
IMDb | ID nm0000354 |
Мэт’ю Пэйдж Дэ́йман (па-ангельску: Matthew Paige «Matt» Damon; нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі актор, прадусар і сцэнарыст. Ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Залаты Глёбус» у 1998 годзе ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар фільму» за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) (сумесна з Бэнам Афлекам).
Найбольш вядомыя фільмы з удзелам Мэта Дэймана — драма «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997), «Выратаваць шарагоўца Раяна» (1998), «Догма» (1999), крымінальная драма «Таленавіты містэр Рыплі» (1999); тры часткі аб прыгодах сяброў Оўшэна: «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» (2001), «Дванаццаць сяброў Оўшэна» (2004), «Трынаццаць сяброў Оўшэна» (2007); трылёгія пра Джэйсана Борна: «Ідэнтыфікацыя Борна» (2002), «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007); а таксама фільм Мартына Скарсэзэ «Адрачэнцы» (2006).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэт’ю Пэйдж Дэйман нарадзіўся 8 кастрычніка 1970 году ў амэрыканскім горадзе Кембрыдж штату Масачусэтс, дзе знаходзіцца Гарвардзкі ўнівэрсытэт. Першыя два гады яго жыцьця мінулі ў багатым бостанскім раёне Ньютан. Яго бацька Кент Дэймон (нар. 1943) быў падатковым інспэктарам, а маці Нэнсі Карлсан-Пэйдж — прафэсарам коледжу Лэсьлі, якая спэцыялізуецца на адукацыі ў малодшых клясах. У ягоным радаводзе ёсьць шатляндзкія і ангельскія карані, а яго дзядуля быў фінам[3]. Таксама ў Мэта Дэймана ёсьць старэйшы брат Кайл (нар. 1967), які пазьней стаў скульптарам.
У 1973 годзе, калі Мэту Дэйману не было яшчэ 3 гадоў, яго бацькі разьвяліся, таму ён разам з братам застаўся на выхаваньні ў маці ў Кембрыджы. Будучы актор вырас у хаце, дзе акрамя іх жыло яшчэ пяць сем’яў. Адным з суседзяў быў Говард Зін, аўтар кнігі «Гісторыя народу Злучаных Штатаў», якую Мэт Дэйман згадае ў сваім будучыні фільме «Разумнік Ўіл Гантынг».
У 1978 годзе ва ўзросьце 8 гадоў Мэт Дэйман пазнаёміўся з сваім далёкім сваяком Бэнам Афлекам[4][5], які жыў на яго вуліцы праз два кварталы. Ужо тады яны сталі найлепшымі сябрамі, а ў будучыні — прафэсійнымі партнэрамі на сцэне. Да 1986 году Мэт зразумеў, што жадае быць толькі акторам. Таму ён сказаў аб гэтым сваім бацькам і сабраўся адправіцца ў Нью-Ёрк, каб паспрабаваць прайсьці кастынг у адным з агенцтваў. Але бацька і маці былі ня вельмі гэтым усьцешаныя: яны дазволілі яму паехаць, але з умоваю, што сам аплаціць сабе дарогу. Да таго часу ўсё зьберажэньні Дэймана складалі каля 200 даляраў, якія яму прыйшлося выдаткаваць на падарожжа. У Нью-Ёрку будучаму актору атрымалася зьявіцца ў TJ Maxx commercial.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя свае невялікія ролі сыграў быўшы студэнтам. У 1996 годзе зьявіўся ў фільме «Мужнасьць у бою» з Дэнзэлам Вашынгтонам і Мэг Раян. Разам з Бэнам Афлекам яны працягнулі напісаньне сцэнара да фільму «Разумнік Ўіл Гантынг», які быў пачаты яшчэ ў Прынстане. Але кінастудыі адмаўляліся купляць яго праз тое, што Дэйман з Афлекам жадалі выконваць ролі ў фільме. У выніку сцэнар набыла кінакампанія Miramax Films. Фільм «Разумнік Ўіл Гантынг» (1997) прынёс Дэйману і Афлеку «Оскар» за найлепшы сцэнар. Зь бюджэтам у 10 млн даляраў карціна сабрала 225 млн у сусьветным пракаце. У 1995 годзе адмовіўся выканаць галоўную ролю ў фільме «Хуткі і мёртвы», якую ў выніку згуляў Леанарда дзі Капрыё[3]. Актор мог сыграць адну з роляў у фільме «Памерці ў імя» (1995), але ў выніку роля дасталася Гоакіну Фэніксу[3].
У 1998 годзе сыграў у фільме «Выратаваць шарагоўца Раяна» Стывэна Сьпілбэрга. У 1999 годзе з Бэнам Афлекам здымаецца ў камэдыі аб двух паўшых анёлах «Догма» Кевіна Сьміта і «Таленавіты містэр Рыплі» рэжысэра Энтані Мінгелы з Гўінэт Пэлтраў і Джудам Лоў. Дзеля таго, каб выканаць галоўную ролю ў фільме «Таленавіты містэр Рыплі», Мэт Дэйман схуднеў на 13,5 кіляграму. Да таго ж яму прыйшлося вывучыцца гульні на піяніна[3].
Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэт Дэйман жанаты зь Люсьянай Бароза (нарадзілася ў 1976 году ў Аргентыне). Пазнаёміліся будучыя супругі ў 2003 годзе ў Маямі, дзе Люсьяна працавала бармэнам. Вясельле адбылася 9 сьнежня 2005 году ў Нью-Ёрку. Рэгістрацыя шлюбу праводзілася ў Мангэтанскім бюро рэгістрацыі шлюбаў.
11 чэрвеня 2006 году ў горадзе Маямі штату Флорыда ў іх нарадзілася дачка Ізабэла. 20 жніўня 2008 году ў сям’і Мэта зьявілася другая дзяўчынка, яе назвалі Джыя Завала. У кастрычніку 2010 году нарадзілася трэцяя дачка, якой далі імя Стэла Завала. У Люсьяны таксама ёсьць дачка Алексія ад першага шлюбу.
Актор паліў, але кінуў пасьля візыту да гіпнатызэра[3].
Узнагароды і намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да цяперашняга часу мае 19 узнагародаў і яшчэ 43 намінацыі[6], пакінутых безь перамогі, у вобласьці кіно.
Ніжэй пералічаныя асноўныя ўзнагароды і намінацыі.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бэрлінскі кінафэст
- 1998 — Срэбраны мядзьведзь за выдатны аднаасобны ўнёсак у фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Оскар»
- 1998 — найлепшы сцэнар, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Залаты Глёбус»
- 2016 — найлепшая мужчынская роля ў камэдыі ці мюзыкале (за фільм «Марсіянін»)
- 1998 — найлепшы сцэнар, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
Намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Прэмія «Оскар»
- 2016 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Марсіянін»
- 2010 — найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны»
- 1998 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- Прэмія «Залаты Глёбус»
- 2010 — найлепшая мужчынская роля другога пляну, за фільм «Непакорны»
- 2000 — найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 1998 — найлепшая мужчынская роля (драма), за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- MTV Movie Awards
- 2007 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Ультыматум Борна»
- 2007 — найлепшая бойка, за фільм «Ультыматум Борна»
- 2005 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перавага Борна»
- 2002 — найлепшая экранная каманда, за фільм «11 сяброў Оўшэна»
- 2000 — найлепшы музычны выступ, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 2000 — найлепшы злыдзень, за фільм «Таленавіты містэр Рыплі»
- 1998 — найлепшы экранны дуэт, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- 1998 — найлепшы пацалунак, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
- 1998 — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Разумнік Ўіл Гантынг»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ http://www.nytimes.com/video/arts/1248069085107/matt-damon-in-30-rock.html
- ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ а б в г д Часопіс OK! Мэтт Деймон. Часопіс OK! (рас.)
- ^ Genealogical Chart Knowlton Line of Ben Affleck and Matt Damon. New England Historic Genealogical Society. Праверана 2014-09-19 2009 г.
- ^ Matt Damon. Rootsweb. Праверана 2010-02-02 г. Архіўная копія ад 2012-02-15 г.
- ^ Matt Damon — Awards. IMDb.com
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мэт Дэйман — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мэт Дэйман(анг.) на сайце IMDb
- Matt Damon на Moviefone